Брэсцкая акруга (польск.: Okręg brzeski) — адміністрацыйная адзінка Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх земляў.

Брэсцкая акруга
польск.: Okręg brzeski
Краіна
Статус Акруга
Уваходзіць у
Уключае 8 паветаў
Адміністрацыйны цэнтр Брэст-Літоўскі
Найбуйнейшыя гарады Пінск, Баранавічы
Дата ўтварэння 7 чэрвеня 1919
Насельніцтва (1919) 1 121 978
Шчыльнасць 19,4 чал./км²
Плошча 57 758 км²
Брэсцкая акруга на карце

Акруга ўтворана 7 чэрвеня 1919 года[1]. 1 жніўня 1919 года з частак Навагрудскага і Слуцкага паветаў быў утвораны Баранавіцкі павет, які ўвайшоў у склад акругі[2]. 6 лістапада да акругі быў далучаны Мазырскі павет (з часовым адміністрацыйным цэнтрам у Жыткавічах)[3]. 10 красавіка 1920 года да Мазырскага павета далучаюцца акупаваныя польскай арміяй тэрыторыі Рэчыцкага павета.[4]

Адміністрацыйны падзел

правіць
Павет Плошча (км²) Насельніцтва Адміністрацыйны цэнтр
Брэсцкая акруга
Баранавіцкі ¹ 4495 178.212 Баранавічы
Брэсцкі 4881 81.497 Брэст-над-Бугам
Ваўкавыскі 3813 97.215 Ваўкавыск
Кобрынскі 5257 107.814 Кобрын
Мазырскі ² 16155 240.142 Жыткавічы
Пінскі 11867 222.018 Пінск
Пружанскі 4164 67.343 Пружаны
Слонімскі 7126 127.737 Слонім
¹ Утвораны 1 жніўня 1919 года з частак Слуцкага і Навагрудскага паветаў (Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 19, poz. 172)
² Далучаны 6 лістапада 1919 года, з часовым адміністрацыйным цэнтрам у Жыткавічах (Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 26, poz. 275)). З 10 красавіка 1920 года да павета адносілася тэрыторыя Рэчыцкага павета, акупаваная польскай арміяй (Dz. Urz. ZCZW z 1920 r. Nr 34, poz. 845).

Зноскі

  1. Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41 (польск.)
  2. Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 19, poz. 172 (польск.)
  3. Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 26, poz. 275 (польск.)
  4. Dz. Urz. ZCZW z 1920 r. Nr 34, poz. 845 (польск.)