Брэсцкая дзіцячая абласная бальніца

Брэсцкая дзіцячая абласная бальніца — установа аховы здароўя ў Брэсце. Размешчана па вуліцы Халтурына, 12

Брэсцкая дзіцячая абласная бальніца
Размяшчэнне
Дата заснавання 20 лютага 1968[1]
Каардынаты
Адрас Рэспубліка Беларусь, 224013, г.Брэст, вул.Халтурына, 12
bdob.by

Гісторыя правіць

Заснавана 20 лютага 1968 года як дзіцячая гарадская бальніца. У гэты ж час уведзена ў лад дзіцячая паліклініка. 11 снежня 1968 года адкрыты дзіцячы стацыянар, які размясціўся ў новапабудаваным корпусе. Пачалі функцыянаваць I, II, III дзіцячыя аддзяленні, у 1970 годзе адкрытае IV аддзяленне[2].

1 студзеня 1975 года Брэсцкая гарадская дзіцячая бальніца рэарганізавана ў Брэсцкую абласную дзіцячую бальніцу. У 1983 годзе адкрытае V аддзяленне па выходжванні неданошаных дзяцей[2].

15 жніўня 1987 адкрытае аддзялення рэанімацыі. 2 студзеня 1989 года адбылася рэарганізацыя медыцынскай дапамогі дзіцячаму насельніцтву: дзіцячыя паліклінікі перайшлі ў падпарадкаванне гарадскога аддзела аховы здароўся, а стацыянар стаў самастойнай лячэбнай установай. 1 жніўня 1989 года скончылася будаўніцтва новага 6-ці павярховага корпуса бальніцы. Адкрытыя аперацыйны блок, хірургічнае і траўматалагічнае аддзяленні[2].

1 жніўня 1990 года адкрытае ЛОР-аддзяленне. 15 студзеня 1992 года адкрытае неўралагічнае аддзялення. 22 чэрвеня 1994 года адбылося вядзяленне палаты гнойнай хірургіі[2].

З 26 верасня 2000 года лячэбна-прафілактычная ўстанова «БДАБ». У 2003 годзе кансультатыўная паліклініка выведзена з боксаў прыёмнага аддзялення ў асобны корпус. 25 мая 2006 года ЛПУ «БДАБ» перайменаваная ва ўстанову аховы здароўя «Брэсцкая ДАБ». У тым жа годзе адбылася рэканструкцыя і мадэрнізацыя аддзялення рэанімацыі і аперацыйнага блока. У 20112013 гадах праведзена рэканструкцыя і мадэрнізацыя старога 3-х павярховага корпуса бальніцы[2].

Дзейнасць правіць

Аказвае спецыялізаваную лячэбна-дыягнастычную стацыянарную і кансультатыўна-паліклінічную медыцынскую дапамога дзіцячаму насельніцтву г. Брэст і Брэсцкай вобласці, з’яўляецца цэнтрам арганізацыйна-метадычнага кіраўніцтва ўстановамі аховы здароўя вобласці, базай спецыялізацыі, павышэння кваліфікацыі ўрачоў і сярэдняга медыцынскага персанала. У структуры бальніцы 11 клінічных і 9 параклінічных аддзяленняў і кабінетаў[3].

Кірункі спецыялізаванай медыцынскай дапамогі; алергалогія і імуналогія, гематалогія, кардыялогія, нефралогія, артапедыя, отарыналарынгалогія, афтальмалогія, пульманалогія, рэўматалогія, траўматалогія, эндакрыналогія і інш. Спецыялісты бальніцы выкарыстоўваюць сучасныя эфектыўныя методыкі выходжвання дзяцей з выкарыстаннем найноўшага дыхальнага абсталявання, апаратаў n-CPAP-тэрапіі; праводзяць лячэнне вялікіх Бэйкеравых кіст з выкарыстаннем механічнага, фізнага і хімічнага спосабаў знішчэння атыповых клетак пухліны, аперацыі па выпраўленні дэфармацыі таза «Маделунге» з дапамогай апарата Ілізарава, пластыку ахілавага сухажылля пры дзіцячым цэрэбральным паралічы; ужываюць гіпербарычную аксігенацыю для лячэння дзяцей з радавой траўмай[3].

Кіраўнікі правіць

Зноскі

  1. http://kb.brl.by/index.php/heritage/item/1556-11-snezhnya-2018-g-50-gadou-z-chasu-adkryccya-u-g-bresce-garadskoj-dzicyachaj-balnicy-uaz-bresckaya-dzicyachaya-ablasnaya-balnica-1968/1556-11-snezhnya-2018-g-50-gadou-z-chasu-adkryccya-u-g-bresce-garadskoj-dzicyachaj-balnicy-uaz-bresckaya-dzicyachaya-ablasnaya-balnica-1968
  2. а б в г д СТРАНИЦЫ ИСТОРИИ Архівавана 28 верасня 2018.
  3. а б Брестская детская областная больница // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2009. — Т. 1. Брестская область. В 2 кн. Книга 1. Абрамов — Куфко. — 519 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0464-8.

Літаратура правіць

  • Брестская детская областная больница // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2009. — Т. 1. Брестская область. В 2 кн. Книга 1. Абрамов — Куфко. — 519 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0464-8.

Спасылкі правіць