Брэсцкі машынабудаўнічы завод
Брэсцкі машынабудаўнічы завод, «Брэстмаш» — прадпрыемства ў Брэсце, размешчанае па адрасе вул. Суворава, 21в.
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1986 годзе як Брэсцкае машынабудаўнічае вытворчае аб’яднанне на базе заводаў «Тэкстыльмаш», «Мясамалмаш» і Брэсцкага філіяла Мінскага эксперыментальна-канструктарскага бюро. У 1995 годзе вытворчае аб’яднанне ператворана ў 2 вытворчыя адзінкі: Брэсцкі машынабудаўнічы завод і эксперыментальна-канструктарскае бюро. З 2000 года РУП з сучаснай назвай.
Прадукцыя
правіцьАсноўная прадукцыя (2005): тэхналагічнае абсталяванне і запасныя часткі для перапрацоўчых галін аграпрамысловага комплексу, гандлю, прадпрыемстваў грамадскага харчавання і тавары народнага спажывання. Экспарт прадукцыі ў краіны СНД, Балтыі, Польшчу.
У 2019 годзе на заводзе наладжана зборка мікрааўтобусаў МАЗ-281 і фургонаў МАЗ-3650, якія з'яўляюцца ліцэнзійнымі копіямі кітайскай мадэлі JAC Sunray[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Брестский машиностроительный завод // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).