Брэсцкі павет (1921—1940)
Брэсцкі паве́т (польск.: Powiat brzeski) — павет Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі. Сядзіба — горад Брэст (Брэст-над-Бугам).
Брэсцкі павет | |
---|---|
Powiat brzeski | |
Краіна | |
Статус | павет |
Уваходзіць у |
|
Уключае |
22 вясковых гміны 1 горад 2 мястэчкі |
Адміністрацыйны цэнтр | Брэст-над-Бугам |
Інш. буйныя гарады |
Каменец-Літоўск Высока-Літоўск |
Дата ўтварэння | 1 сакавіка 1921 |
Дата скасавання | 15 студзеня 1940 |
Насельніцтва (1931) | 216 200 |
Шчыльнасць | 47 чал./км² |
Плошча | 4 625 км² |
Гісторыя
правіцьБылы павет Гродзенскай губерні Расіі. У 1919—1920 у складзе Брэсцкай акругі Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў пад польскай адміністрацыяй.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Заходняй Беларусі адышоў да Польшчы[1]. Утвораны 1 сакавіка 1921 года пасля ўваходу ў склад Польскай Рэспублікі. Уключыў 22 вясковых гміны, 1 горад і 2 мястэчкі.
У 1928 года пры ўзбуйненні гмін скасаваны гміны Войская, Дварцы, Жыцін, Лышчыцы, Палоўцы, Прыбарава, Радванічы. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР Брэсцкі павет 4 снежня 1939 года ўвайшоў у склад Брэсцкай вобласці. 15 студзеня 1940 года скасаваны, а вобласць падзелена на раёны[1].
У цяперашні час тэрыторыя павета адносіцца да Брэсцкага, Камянецкага, Жабінкаўскага і Маларыцкага раёнаў Беларусі. Толькі самыя захаднія часткі былога павета ўваходзяць у склад Гайнаўскага і Сямяціцкага паветаў Падляскага ваяводства Польшчы.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
правіць1921—1928
правіцьГміны
правіць- Гміна Велікарыта — адміністрацыйны цэнтр Велікарыта
- Гміна Войская — адміністрацыйны цэнтр Войская
- Гміна Воўчын — адміністрацыйны цэнтр Воўчын
- Гміна Высокае — адміністрацыйны цэнтр Высокае (не ўваходзіла ў склад гміны)
- Гміна Вярховічы — адміністрацыйны цэнтр Вярховічы
- Гміна Дамачава — адміністрацыйны цэнтр Дамачава
- Гміна Дварцы — адміністрацыйны цэнтр Дварцы
- Гміна Дзмітровічы — адміністрацыйны цэнтр Дзмітровічы
- Гміна Жыцін — адміністрацыйны цэнтр Жыцін
- Гміна Камяніца Жыравецкая — адміністрацыйны цэнтр Камяніца Жыравецкая
- Гміна Каменец — адміністрацыйны цэнтр Каменец (не ўваходзіў у склад гміны)
- Гміна Косічы — адміністрацыйны цэнтр Вялікія Косічы, Чэрні
- Гміна Лышчыцы — адміністрацыйны цэнтр Лышчыцы
- Гміна Маларыта — адміністрацыйны цэнтр Маларыта
- Гміна Матыкалы — адміністрацыйны цэнтр Матыкалы
- Гміна Медна — адміністрацыйны цэнтр Медна
- Гміна Олтуш — адміністрацыйны цэнтр Олтуш
- Гміна Палоўцы — адміністрацыйны цэнтр Палоўцы
- Гміна Прыбарава — адміністрацыйны цэнтр Прыбарава
- Гміна Радванічы — адміністрацыйны цэнтр Вялікія Радванічы
- Гміна Ратайчыцы — адміністрацыйны цэнтр Ратайчыцы
- Гміна Турна — адміністрацыйны цэнтр Турна Вялікая
Гарады
правіць1928—1939
правіцьГміны
правіць- Гміна Велікарыта — адміністрацыйны цэнтр Велікарыта
- Гміна Воўчын — адміністрацыйны цэнтр Воўчын
- Гміна Высокае — адміністрацыйны цэнтр Высокае
- Гміна Вярховічы — адміністрацыйны цэнтр Вярховічы
- Гміна Дамачава — адміністрацыйны цэнтр Дамачава
- Гміна Дзмітровічы — адміністрацыйны цэнтр Дзмітровічы
- Гміна Камяніца Жыравецкая — адміністрацыйны цэнтр Камяніца Жыравецкая
- Гміна Каменец — адміністрацыйны цэнтр Каменец
- Гміна Косічы — адміністрацыйны цэнтр Вялікія Косічы, Чэрні
- Гміна Маларыта — адміністрацыйны цэнтр Маларыта
- Гміна Матыкалы — адміністрацыйны цэнтр Матыкалы
- Гміна Медна — адміністрацыйны цэнтр Медна
- Гміна Олтуш — адміністрацыйны цэнтр Олтуш
- Гміна Ратайчыцы — адміністрацыйны цэнтр Ратайчыцы
- Гміна Турна — адміністрацыйны цэнтр Турна Вялікая
Гарады
правіцьНасельніцтва
правіцьПаводле звестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 116 773 жыхароў, з чаго 54 717 (46,85 %) беларусы, 36 384 (31,16 %) палякі, 21 235 (18,19 %) яўрэяў, 2744 (2,35 %) украінцаў (у перапісе былі запісаны як русіны), 1235 (1,06 %) рускіх, 375 (0,32 %) чалавек, якія значыліся ў катэгорыі тутэйшыя, мясцовыя, палешукі, рускія, 45 літоўцаў, 27 немцаў, 14 латышоў, 5 фінаў, 4 татараў, па адным амерыканцу, балгары, кітайцу, цыгану, датчаніну, французу, грэку, армяніне і італьянцу. Для параўнання, перапіс насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г. засведчыў у павеце 218 432 чал., з якіх польскую мову як родную адзначылі ўсяго 8 515 (г. зн. 3,9 % ад насельніцтва павета), «расійскую» (пад якой разумелася ўласна руская, а таксама беларуская і ўкраінская, з якіх да апошняй традыцыйна залічвалася палескае насельніцтва Беларусі) — 82 082 (74,13 %), а яўрэйскаю — 45 397 (20,62 %)[2], пры гэтым крыніцы не паказваюць на значны адток беларускага ці яўрэйскага насельніцтва з рэгіёна або значнае збольшванне польскага. 14,96 % (17 465) жыхароў павета былі каталікамі, 62,74 % (73 266) праваслаўнымі, 20,41 % (23 480) іўдзеямі, 1,84 % (2150) пратэстантамі, 29 уніятамі, 11 мусульманамі, 5 анабаптыстамі, 2 стараверамі, а яшчэ 5 былі пазначаны яй іншыя нехрысціяне[3].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б Брэсцкі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- ↑ Гл. звесткі для Брэсцкага павета паводле рэсурсу Демоскоп Weekly.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 8. Województwo poleskie (польск.) (5 жніўня 2015).
Літаратура
правіць- Брэсцкі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх