Брэсцкі павет (Расійская імперыя)
Брэсцкі павет (руск.: Брестский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Слонімскай, Літоўскай і Гродзенскай губерняў, якая існавала ў 1795—1920 гадах. Плошча павета складала 4893,2 км², колькасць насельніцтва 218,4 тысяч чалавек (1897). Цэнтр — горад Брэст-Літоўск.
Брэсцкі павет | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна |
![]() |
||
Уваходзіць у | Гродзенская губерня | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Брэст-Літоўск | ||
Дата ўтварэння | 1795 | ||
Насельніцтва | 218,4 тыс. (1 897) | ||
Плошча | 4,9 тыс. км² км² | ||
![]() |
ГісторыяПравіць
Брэсцкі павет у складзе Слонімскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расійскай імперыі ў выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1797 годзе павет адышоў да Літоўскай губерні, а ў 1801 — да Гродзенскай.
У часы Першай сусветнай вайны акупіраваная нямецкімі войскамі (1915). У перыяд Польска-савецкай вайны 1919—1921 гадоў на тэрыторыю павета папераменна займалі савецкія і польскія войскі. Паводле Рыжскага мірнага дагавора адышоў да Польшчы і ўвайшоў у склад Палескага ваяводства.
НасельніцтваПравіць
Паводле перапісу 1897 года насельніцтва павета складала 218,4 тысяч чалавек. У павятовым горадзе Брэст-Літоўску пражывала 46 568 чал.[1]
Адміністрацыйны падзелПравіць
У 1913 годзе ў павеце было 23 воласці:[2]
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Брест-Литовск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.