Бугенвіль
востраў у Ціхім акіяне, у архіпелагу Саламонавы астравы, тэрыторыя дзяржавы Папуа — Новая Гвінея
Бугенві́ль[1] (фр.: Bougainville) — вулканічны востраў у Ціхім акіяне, буйнейшы з астравоў архіпелага Саламонавы астравы. Тэрыторыя дзяржавы Папуа — Новая Гвінея.
Бугенвіль | |
---|---|
фр. Bougainville | |
![]() | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 9 317,8 км² |
Найвышэйшы пункт | 2 715 м |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
6°08′00″ пд. ш. 155°16′00″ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Саламонавы астравы |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Рэгіён | Айлендс |
Раён | Аўтаномны рэгіён Бугенвіль |
![]() |
Плошча вострава 9317,8[2] (каля 10 000[1]) км². Даўжыня берагавой лініі 569,4[2] км. Вышыні да 2715[3] (да 3123[1]) м — вулкан Балбі. Востраў укрыты вільготнымі трапічнымі лясамі. Маюцца радовішчы медзі, волава, золата. Насельніцтва вырошчвае какосавую пальму і бананы. Галоўны порт вострава — Кіета[1].
ГісторыяПравіць
Востраў адкрыты экспедыцыяй французскага мараплаўца Луі Антуана дэ Бугенвіля (Louis Antoine comte de Bougainville) і названы ў яго гонар.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец.
- ↑ 2,0 2,1 United Nations Environment Program(англ.)
- ↑ Balbi // The Smithsonian Institution’s Global Volcanism Program (GVP)(англ.)
ЛітаратураПравіць
- Бугенвіль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8. — С. 305.