Буда-Кашалёўская карцінная галерэя імя Яўсея Яўсеевіча Маісеенкі
Буда-Кашалёўская карцінная галерэя імя Яўсея Яўсеевіча Маісеенкі — мастацкая галерэя, заснавана ў г. Буда-Кашалёва ў 1999 г. рашэннем Буда-Кашалёўскага выканкама пасля правядзення ў раёне 1-га Міжнароднага славянскага пленэра імя Я.Я.Маісеенкі, у якім прынялі ўдзел мастакі з Беларусі, Расіі і Украіны. Галерэя адкрыта для наведвальнікаў 25 жніўня 2007 г. Дырэктар В.М.Новікава.
Карцінная галерэя імя Я.Я. Маісеенкі | |
---|---|
Профіль | Мастацкая галерэя |
Заснаваны | 25 жніўня 2007 г. |
Падпарадкаванасць | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь |
Месцазнаходжанне | Буда-Кашалёва, Беларусь |
Адрас | 247350, Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, г. Буда-Кашалёва, вул. Камсамольская, 4 |
moiseenko.museum.by/be |
Асноўны фонд (2008) налічвае 246 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 172 адзінкі. Дзейнічае 1 выставачная зала плошчаю 232 м².
У галерэі экспануецца эцюд, напісаны Я.Я.Маісеенкам у 1946 г. (адзіная з яго карцін на тэрыторыі Беларусі), а таксама палотны народнага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, ураджэнца Буда-Кашалёўскага раёна В.К.Цвіркі («Вечар»); вучняў Я.Я.Маісеенкі, мастака з Санкт-Пецярбурга Я.С.Барскага («У дарозе», «Родныя мясціны майго настаўніка Я.Я.Маісеенкі», «Пад мірным небам», «Чапаеўцы»), старшыні Гомельскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў Р.Я.Ландарскага («Нацюрморт з васількамі», «Залатая восень», «Цішыня»), заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі М.К.Казакевіча («Першы снег», «Восень», «Бабіна лета»).