Буда-Кашалёўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж
Буда-Кашалёўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Буда-Кашалёва Гомельскай вобласці.
Буда-Кашалёўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж | |
---|---|
Дата заснавання | 1912 |
Тып | прафесійна-тэхнічны каледж[d] |
Размяшчэнне | |
bkatk.by | |
Прымае асоб з агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. Рыхтуе тэхнікаў, тэхнікаў-механікаў, тэхнікаў-электрыкаў[1].
Гісторыя
правіцьСтворана ў 1912 годзе пераводам Полацкай ніжэйшай лясной школы з г. Полацк у Кашалёўскае (школьнае) лясніцтва Магілёўскай губерні. У школу навучэнцаў прымалі з 16 гадоў пасля двух класаў сельскага вучылішча[2].
У 1921 г. лясная школа была рэарганізавана ў лясны тэхнікум, які падпарадкоўваўся Міністэрству лясной гаспадаркі СССР. Працягласць навучання ў лясным тэхнікуме складала тры гады[2].
У 1923 г. бракавала класных і бытавых памяшканняў, таму тэхнікум быў перанесены ў Гомель, дзе часова размясціўся ў флігелі палаца князя Паскевіча. У маі 1924 г. да ляснога тэхнікума далучылі Васілевіцкае навучальна-вопытнае лясніцтва Рэчыцкага павета, а ў 1925 г. тэхнікум перанеслі на ст. Васілевічы, куды перавезлі памяшканне са ст. Абрамоўская. Былі пабудаваны і абсталяваны 6 навучальных класаў, лабараторыя, біялагічны кабінет, кабінеты лесаводства і лясной таксацыі. У Васілевічах тэхнікум працаваў да 1927 г. , пасля чаго зноў быў пераведзены ў Буда-Кашалёваа[2].
У былой лясной школе ў Буда-Кашалёве ўвесь гэты час дзейнічала школа перападрыхтоўкі спецыялістаў лясной гаспадаркі, дзе займалася па 40 чалавек у год. У 1934 г. школа перападрыхтоўкі была закрыта, а памяшканне выкарыстоўвалася райвыканкамам, райваенкамам, некаторы час тут нават быў дом адпачынку калгаснікаў[2][3].
З 1927 года тэхнікум лясной гаспадаркі. У сувязі з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны праца тэхнікума лясной гаспадаркі па падрыхтоўцы спецыялістаў лясной гаспадаркі была спынена. 1 верасня 1944 г. тэхнікум аднавіў сваю дзейнасць[2].
31 жніўня 1955 г. лясны тэхнікум рэарганізаваны ў Буда-Кашалёўскі тэхнікум механізацыі сельскай і лясной гаспадаркі. Падрыхтоўка спецыялістаў вялася па адной спецыяльнасці — «Механізацыя сельскай гаспадаркі», а навучэнцам прысвойвалася кваліфікацыя тэхнік-механік. У 1961 г. рэарганізаваны ў Буда-Кашалёўскі тэхнікум механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. У гэтым жа годзе ў тэхнікуме адкрылася аддзяленне «Электрыфікацыя і аўтаматызацыя сельскай гаспадаркі» і пачало працу завочнае аддзяленне[2].
15 красавіка 1976 г. рэарганізаваны ў Буда-Кашалёўскі саўгас-тэхнікум[2].
1 сакавіка 1990 года тэхнікум рэарганізаваны ў Буда-Кашалёўскі аграрна-тэхнічны каледж. З 2001 года сучасная назва[2]
Вядомыя выпускнікі
правіць- Віктар Іванавіч Парфёнаў — беларускі батанік, эколаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар біялагічных навук.
- Яўген Германавіч Пятроў — доктар біялагічных навук.
- Уладзімір Юр’евіч Саўчанка — доктар біялагічных навук.
Зноскі
- ↑ Буда-Кошелёвский государственный аграрно-технический колледж // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.). — Мн.: БелЭн. — ISBN 978-985-11-0463-1.
- ↑ а б в г д е ё ж История колледжа. Путь от лесной школы до колледжа
- ↑ Памяць. Буда-Кашалёўскі раён 2002.
Літаратура
правіць- Буда-Кошелёвский государственный аграрно-технический колледж // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.). — Мн.: БелЭн. — ISBN 978-985-11-0463-1.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Буда-Кашалёўскага р-на. У 2 кн. Кн. 2. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 540, [1] с.: іл. — ISBN 985-6302-39-0.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 6 студзеня 2018.