Буда (Акцябрскі раён)
Бу́да[2] (трансліт.: Buda, руск.: Буда) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаслабодскага сельсавета.
Вёска
Буда
|
Геаграфія
правіцьРазмяшчэнне
правіцьУ 18 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 247 км ад Гомеля, у 13 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Водная сістэма
правіцьЭкалогія і прырода
правіцьВакол вёскі размяшчаецца лес.
Транспартная сістэма
правіцьТранспартная сувязь па прасёлкавай, а затым па аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Навасёлкі.
Інфармацыя
правіцьПланіроўка — трохі выгінастая вуліца з шыротнай арыентацыяй. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У складзе КСУП «Чырвонаслабодскае» з цэнтрам у Краснай Слабадзе, малочнатаварная ферма, механічны парк. Працуюць крама, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт.
Гісторыя
правіцьПа пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XIX стагоддзя. Па перапісе 1897 года праходзіла пад назвай сяліба Парэцкая Буда ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.
У 1931 годзе арганізаваны калгас імя С. М. Будзённага, працавала гамарня.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у красавіку 1942 года, нямецкія карнікі цалкам спалілі вёску і забілі 19 жыхароў; 20 жыхароў вёскі загінулі на фронце.
Да 2000 года ўваходзіла ў склад Парэцкага сельсавета[3].
Насельніцтва
правіцьКолькасць
правіць- 2011 год — 50 двароў, 136 жыхароў.
Дынаміка
правіць- 1897 год — 8 двароў, 55 жыхароў.
- 1908 год — 12 двароў.
- 1916 год — 20 двароў, 119 жыхароў.
- 1920 год — 142 жыхары.
- 1940 год — 38 двароў.
- 1959 год — 182 жыхары (паводле перапісу).
- 1997 год — 65 двароў, 178 жыхароў.
- 2004 год — 55 двароў, 154 жыхары.
Зноскі
- ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 19 мая 2000 г. № 45 Об изменении границ Поречского и Червоннослободского сельсоветов Октябрьского района
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх