Буджацкая арда
Буджа́цкая арда́ (таксама Акерманская арда, Белгародская Арда, па назве г. Белгарад-Днястроўскі) — аўтаномнае ўтварэнне, створанае напачатку XVII стагоддзя нагайцамі, які пасяліліся на тэрыторыі Буджака. Правадыр арды (сераскір) падпарадкоўваўся крымскаму хану, які быў васалам асманскага султана.
Гісторыя
правіцьНагайцы з’явіліся ў Буджаку пасля паходу султана Баязіда ІІ на Малдаўскае княства у 1484 годзе, калі паўднёвая частка Прута-Днястроўскага міжрэчча ўвайшла ў Сілістрыйскі санджак Асманскай імперыі. Частка гэтых зямель была падаравана крымскаму хану, які і пасяліў тут сваіх падданых — татараў і нагайцаў, якія прыбылі з перадкаўказскіх стэпаў. Росквіт Буджацкай арды прыйшоўся на XVII стагоддзе, калі тут таксама ў значнай колькасці пасяляюцца цюркамоўныя нагайцы, уцекачы ад нашэсця калмыкаў. У выніку змяшання гэтых і іншых груп з’явіліся буджацкія татары, пазней вядомыя таксама як дунайскія татары. Паміж праваслаўным Малдаўскім княствам і буджацкімі нагайцамі-мусульманамі адбывалася вялікая колькасць памежных канфліктаў, нягледзячы на тое, што і тыя і іншыя былі васаламі Асманскай імперыі, якой, па магчымасці, неабходна было выконваць інтарэсы абодвух бакоў[1].
У 1728 годзе Едзісанская Арда адвандравала да Ачакава, а Едзічкульская — да Перакопа. У канцы XVIII стагоддзя пад ціскам новай расійскай улады нагайцы былі выселены назад на Паўночны Каўказ, частка з іх стала мухаджырамі, які ішлі ўсё далей на поўдзень і перасяліліся за Дунай, у вобласць Дабруджа, у якой улада турак трымалася да 1878 года.
Зноскі
- ↑ Гизер С. Н. Турецкий источник по истории буджакских ногайцев // Південна Україна.