Будзьма беларусамі (мультфільм)

Будзьма беларусамі! — першы прафесійны зроблены анімацыйны фільм беларускай мовай, прысвечаны гісторыі Беларусі ад «пачатку часоў» да 1991 года. Мультфільм з’яўляецца прадуктам культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». Аўтары ідэі твора — кампанія «Будзьма беларусамі!» і Юлія Ляшкевіч, мастак-аніматар — Юлія Рудніцкая, аўтар тэксту — Лявон Вольскі, вакал — Аляксандр Памідораў.

Будзьма беларусаміM:
Кампазітары
Краіна

Афіцыйна абвешчаная мэта праекта — зацікавіць шырокія колы гледачоў гісторыяй і культурай беларускага народа. У мэтах асучасьненьня падачы матэрыялу, гукавы шэраг мультфільма выкананы ў форме чытання рэпу, тэкст якога апісвае асноўныя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці і беларусаў.

Пасля афіцыйнага выхаду (28 мая 2011 года) за некалькі дзён мультфільм стаў самым загружаным відэа ў беларускім сегменце Інтэрнэту, а таксама ўвайшоў у першую дзясятку рэйтынгу сайта YouTube.

Спасылкі

правіць