Будслаўскі кляштар бернардзінцаў
Будслаўскі кляштар бернардзінцаў — каталіцкі кляштар, які існаваў y XVI — 1-й палове XIX ст. ў вёсцы Будслаў (Мядзельскі раён Мінскай вобласці).
Гісторыя
правіцьУпершыню ўпамінаецца ў дакументах y 1504 годзе, калі вялікі князь літоўскі Аляксандр даў віленскім бернардзінцам 6 тыс. маргоў лесу ў Мінскім павеце. Манахі жылі па 2—4 чалавекі ў шалашах («будах»), мелі капліцу. У 1591 годзе пабудаваны драўляны касцёл Наведання Марыяй Лізаветы, y якім знаходзіўся цудатворны абраз Маці Божай, прывезены ў 1598 годзе Я. Пацам з Рыма (дар папы Клімента VIII) і ў 1613 годзе перададзены ў храм.
У 1643 годзе пабудаваны новы касцёл Св. Барбары, y 1750 годзе — жылы корпус кляштара. 29 чэрвеня 1767 года закладзены новы касцёл, y яго аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю ўвайшоў як бакавая капліца стары касцёл, пабудаваны ў 1643 годзе. У 1783 годзе касцёл асвячоны ў гонар Успення Маці Божай. На працягу другой паловы 18 ст. прыбудаваны розныя кляштарныя памяшканні. 3 1756 годзе пры кляштары працавала музычная школа (15 вучняў), y 1793—1842 гадах — 2-класная школа (15 вучняў) і шпіталь, y 1731—1797 гадах y духоўнай школе кляштара 7—10 слухачоў вывучалі маральную тэалогію і рыторыку. Манахаў было 4—17 чалавек. Пасля закрыцця кляштара ў 1852 годзе некаторыя яго манахі (Г. Т. Вольскі, Манстовіч, П.Багдановіч, Загорскі, Маркевіч) бралі ўдзел y паўстанні 1863—1864 гадоў. Касцёл захаваўся як парафіяльны. Побач з ім захаваўся будынак плябаніі 19 ст.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх