Будслаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Бу́дслаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Будслаў.

Будслаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мядзельскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Будслаў
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 061
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222374
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Вераб’ёўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Антанова, Арэхава, Бараўкі, Баркоўшчына, Забегі, Загор’е, Ілава, Каралінава, Петрачкі, Рэпішча, Яцкавічы)[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мядзельскага раёна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1338 чалавек[2], з іх 97,3 % — беларусы, 1,6 % — рускія[3]; паводле перапісу 2019 года — 1061 чалавек[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.