Будынак Брэсцкага аблвыканкама

Будынак Брэсцкага аблвыканкама — будынак у Брэсце, размешчаны на плошчы Леніна, па адрасе вуліца Леніна, 11.

Славутасць
Будынак Брэсцкага аблвыканкама
52°05′39″ пн. ш. 23°41′02″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Брэст
Архітэктурны стыль канструктывізм
Дата заснавання 1938
Дата пабудовы 1938 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000013шыфр 113Г000013
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Пабудаваны ў 1938 г. з цэглы як ваяводскае ўпраўленне (Urząd Wojewódzki Poleski w Brześciu nad Bugiem). Цяпер у будынку размяшчаецца Брэсцкі аблвыканкам.

Архітэктура

правіць
 
Бакавы фасад будынка з помнікам У. І. Леніну

Чатырохпавярховы аб'ём меў спачатку прамавугольную форму з выступаючымі на галоўным і дваровым фасадах цэнтральнымі рызалітамі. У 1960 г. прыбудавана чатырохпавярховае крыло, якое надало плану Г-падобную форму. Цэнтральная частка на ўсю вышыню будынка вылучана пілонамі. Перад уваходам — дэкаратыўныя газоны. Першы паверх аддзелены ад верхніх шырокім гарызантальным поясам. Рыфлёная тынкоўка сцен прарэзана рустам. Планіроўка калідорная з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў. Прастора вестыбюля чляніцца 2 радамі круглых, абліцаваных штучным чорным мармурам калон. Шырокая трохмаршавая лесвіца ў вестыбюлі вядзе на другі паверх, дзе размешчана зала пасяджэнняў. Ніжняя частка сцен цэнтральнага хола і парэнчаў лесвіцы абліцавана мармурам карычневых таноў. Сцены хола другога паверха і вестыбюля руставаныя. Столь залы пасяджэнняў расчлянёна глыбокімі кесонамі.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць