Будынак Гродзенскага аблвыканкама

Будынак Гродзенскага аблвыканкама — будынак у гістарычным цэнтры Гродна, размешчаны па плошчы Леніна, па адрасе вуліца Ажэшка, 3. Пабудаваны ў 1966 годзе па праекце архітэктара А. Міхеда, рэканструяваны ў 1979 годзе па праекце архітэктараў У. Еўдакімава, У. Праабражэнскага, М. Бярэзіна. У будынку размяшчаецца Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт.

Будынак Гродзенскага аблвыканкама
Краіна
Месцазнаходжанне
Канец будаўніцтва 1966
Рэканструкцыя 1979 
Архітэктар Антон Іванавіч Міхед, Уладзімір Мікітавіч Еўдакімаў, Уладзімір Барысавіч Праабражэнскі і М. Бярэзін[d]
Карыстальнік Гродненскі абласны выканаўчы камітэт

Архітэктура правіць

 
План 1-га паверха

Уяўляе сабой дзевяціпавярховы будынак прамавугольны ў плане. Галоўны фасад, арыентаваны на вул. Ажэшка, завершаны дэкаратыўным парапетам, у цэнтры якога герб БССР (чаканка, медзь). Першыя 2 паверхі галоўнага фасада абліцаваны шэрым гранітам, астатнія члянёны вертыкальнымі пілонамі. 3 боку дваровага фасада прыбудаваны трохпавярховы аб’ём (фае залы пасяджэнняў і выставачная). Зала пасяджэнняў мае верхняе дзённае асвятленне пры дапамозе зашклёных ліхтароў. У цэнтры будынка на 1-м паверсе размешчаны вестыбюль з лесвічна-ліфтавым вузлом. У фае над уваходам у залу пасяджэнняў рэльефнае гіпсавае пано «Нараджэнне рэспублікі» (скульпт. Г. Буралкін). У афармленні інтэр’ераў выкарыстаны шэры і белы мармур, дэкаратыўная муроўка. Унутраная планіроўка калідорнага тыпу. На 1-м паверсе размешчаны вестыбюль, службовыя памяшканні, на 2—7-м паверхах — рабочыя кабінеты.

Літаратура правіць