Будынак Марыінскай жаночай гімназіі (Гродна)

Будынак былой Марыінскай жаночай гімназіі па вул. Ажэшкі, № 22 узведзены ў 1893 годзе. Помнік позняга класіцызму. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Будынак
Будынак Марыінскай жаночай гімназіі
Будынак былой гімназіі ў 2011 годзе
Будынак былой гімназіі ў 2011 годзе
Краіна  Беларусь
Горад Гродна
Архітэктурны стыль позні класіцызм
Архітэктар Васіль Фёдаравіч Нябольсін
Дата пабудовы 1893 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005шыфр 412Г000005

Гісторыя правіць

 
Будынак Марыінскай гімназіі на пачатку XX ст.

Трохпавярховы будынак пабудаваны ў 1893 годзе, аўтар праекта — В. Ф. Нябольсін.

Вясной 1919 года праз кароткі час пасля закрыцця гімназіі знаходзілася канцылярыя Гродзенскай беларускай губернскай управы. З восені 1919 да пачатку 1921 года працавала беларуская школа. У далейшым будынак выкарыстоўваўся толькі ў адукацыйных мэтах. На 1926 год працавала жаночая настаўніцкая семінарыя імя Э. Ажэшка (дырэктар Швяйкоўская). У 1940—1941 гадах дзейнічаў настаўніцкі інстытут[1], першы на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

Будынак шчасна перажыў вайну і ў 1944 годзе ў ім пачаў дзейнічаць педінстытут, на базе якога ў 1978 годзе адкрыты Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы, якому будынак жаночай Марыінскай гімназіі належыць і па гэты дзень.

Перад будынкам універсітэта ў 1964 годзе пастаўлены бронзавы бюст Янкі Купалы скульптара З. Азгура. Гэта не адзіны помнік, што стаяў каля будынка былой гімназіі. Пасля ўсталявання савецкай улады ў 1939 годзе злева ад параднага ўвахода ў настаўніцкі інстытут з’явілася трохметровая выява Сталіна, якую ў чэрвені 1941 года мясцовыя жыхары скінулі з пастамента[1].

Будынак — помнік архітэктуры позняга класіцызму.

Архітэктура правіць

Будынак Г-падобны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад вылучаны двумя бакавымі рызалітамі. Дом абліцаваны жоўтай цэглай. Строгі характар будынку надае выразны рытм аконных праёмаў. Планіроўка дома — аднабаковае размяшчэнне класных пакояў. Вакол двух лесвічных клетак знаходзіліся тэхнічныя памяшканні і лабараторыі.

Зноскі

  1. а б Ажэшкі № 22(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць