Будынак Дванаццаці калегій
Будынак Дванаццаці калегій — будынак на неўскім беразе Васільеўскага вострава ў Санкт-Пецярбургу, пабудаваны ў 1722-1742 гг. для размяшчэння пятроўскіх калегій. Найбуйнейшы па памерах помнік пятроўскага барока складаецца з дванаццаці ідэнтычных трохпавярховых секцый.
Будынак | |
Будынак Дванаццаці калегій | |
---|---|
| |
59°56′30″ пн. ш. 30°17′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Санкт-Пецярбург | Універсітэцкая набярэжная, 7/9 |
Архітэктар | Даменіка Трэзіні, Тэадор Швертфегер |
Першае згадванне | 1722 |
Дата заснавання | 1722 |
Будаўніцтва | 1722—1742 гады |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810183001 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульны праект склаў Даменіка Трэзіні; верхнія паверхі праектаваў Тэадор Швертфегер. У XVIII стагоддзі будынак займалі вышэйшыя органы дзяржаўнага кіравання. Пасля расфарміравання калегій іх змянілі Галоўны педагагічны інстытут і Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт.
Гісторыя
правіцьБудаўніцтва будынка Дванаццаці калегій пачалося ў 1722 годзе як частка плана імператара Пятра I па стварэнні на Васільеўскім востраве адміністрацыйнага квартала. Меркавалася, што тут размесцяцца Сенат, Сінод і калегіі.
Спачатку будаўніцтва вялося пад кіраўніцтвам Даменіка Трэзіні і Тэадора Швертфегера, а завяршалі яго Джузэпэ Трэзіні і Міхаіл Зямцоў. Першае паседжанне калегій у новым будынку адбылося ў 1732 годзе. Асноўнае будаўніцтва было завершана да сярэдзіны 1730-х гг. У 1737—1741 гг. з заходняга боку будынка была прыбудавана двухпавярховая галерэя.
У 1804 годзе ў будынку размясціўся Педагагічны інстытут, а ў 1835 годзе будынак быў перададзена Санкт-Пецярбургскаму ўніверсітэту. Для гэтай мэты комплекс калегій быў пераабсталяваны пад кіраўніцтвам Апалона Шчадрына.
Сучаснасць
правіцьУ постсавецкі час будынак Дванаццаці калегій лічыцца галоўным будынкам Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Дагэтуль некаторыя факультэты ўніверсітэта размяшчаюцца ў будынку Дванаццаці калегій. У будынку размяшчаюцца навуковая бібліятэка ўніверсітэта і некаторыя адміністрацыйныя службы.
У будынку Дванаццаці калегій здымаліся асобныя сцэны фільма Георгія Данелія «Восеньскі марафон» (1979).
Литература
правіць- Алешина Л. С. Ленинград и окрестности. — М., 1990.
- Иогансен М. В. Работы Доменико Трезини по планировке и застройке Стрелки Васильевского острова в Петербурге // Русское искусство XVIII века: Материалы и исслед. — М., 1973. — С. 45-55.
Спасылкі
правіць- Будынак 12 калегій . Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2012. Праверана 4 чэрвеня 2010.
- Архітэктурныя помнікі Санкт-Пецярбурга: Будынак Дванаццаці калегій . Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2012. Праверана 4 чэрвеня 2010.