Будынак Дзіпражыўмаша
Будынак Дзіпражыўмаша — будынак у цэнтры Гомеля, размешчаны на рагу пр. Леніна і вул. Інтэрнацыянальнай. Пабудаваны ў 1974 г. (арх. С. Пеўны) для Дзяржаўнага інстытута па праектаванні прадпрыемстваў машынабудавання для жывёлагадоўлі і кормавытворчасці.
Славутасць | |
Будынак Дзіпражыўмаша | |
---|---|
| |
52°25′30″ пн. ш. 31°00′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гомель |
Архітэктар | С. Пеўны |
Дата пабудовы | 1974 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктура
правіцьСкладаецца з вышыннага адзінаццаціпавярховага корпуса і прамавугольнай ў плане канферэнц-залы, пастаўленых на двухпавярховы стылабат. Кампазіцыя будынка заснавана на кантрасце вышыннага корпуса і прадаўгаватага аб'ёму стылабата. Галоўны ўваход размешчаны ў глыбіні 1-га паверха стылабата, яго 2-і паверх мае суцэльнае зашкленне фасадаў. Падоўжаную кампазіцыю ўзмацняюць гарызанталыныя цягі парапетаў. Вырашэнне вышыннага корпуса заснавана на спалучэнні вертыкальных алюмініевых цяг з гарызантальнымі міжпаверхавымі прасценкамі. Фасады аб'ёмаў апрацаваны дэкаратыўнай тынкоўкай, лабрадарытам, стэмалітам, канферэнц-зала дэкарыравана рэльефнай кампазіцыяй (скульптар Дз. Паноў). Планіроўка калідорная з ліфтавымі холамі ў цэнтры. У вышынным корпусе размешчаны службовыя памяшканні, у стылабаце — вестыбюль, сталовая, адміністрацыйныя і гаспадарчыя памяшканні.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.