Будынак мужчынскай гімназіі (Магілёў)

Будынак былой мужчынскай гімназіі — будынак у Магілёве, помнік архітэктуры класіцызму. Узведзены ў 1809 г. на цэнтральнай вуліцы горада Ветранай (сучасная вул. Ленінская, 41). Цяпер у ім размешчаная сярэдняя школа № 3. Помнік рэспубліканскага значэння.

Славутасць
Будынак мужчынскай гімназіі
53°54′02″ пн. ш. 30°20′22″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1809 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001шыфр 512Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Магілёўская мужчынская гімназія ў пачатку XX ст.

Архітэктура правіць

 
План 1-га паверха

Двухпавярховы Г-падобны ў плане мураваны будынак, да прамавугольнага асноўнага аб’ёму з боку дваровага фасада прылягае кароткае крыло. Галоўны фасад вылучаны трыма несапраўднымі рызалітамі (цэнтральны з уваходам і два бакавыя), пакрыты рустам. Паверхі аддзеленыя карнізным паяском. Сцены рытмічна расчлянёныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі з простымі ліштвамі, завершаны тонкапрафіляваным карнізам. У аснову планіроўкі пакладзена калідорная сістэма: вакол цэнтральнага калідора з 2 бакоў размешчаны класныя памяшканні. У XIX ст. будынак быў пашкоджаны пажарам, неаднаразова перабудоўваўся.

Мемарыяльная дошка правіць

 
Мемарыяльная дошка

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць