Будынак ЦК ЛКСМБ — будынак у Мінску, размешчаны на рагу вуліц Карла Маркса (№ 40) і Чырвонаармейскай (№ 5). Пабудаваны ў 1953 годзе па праекце архітэктара Г. Заборскага[1] на месцы Дома селяніна, разбуранага ў 1944 годзе. У 1986 годзе рэканструяваны (архітэктары Людміла Склярэнка[2], Сяргей Сень[3]). У будынку размяшчаўся Цэнтральны камітэт Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі Беларусі, цяпер Цэнтральны камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Славутасць
Будынак ЦК ЛКСМБ
53°54′05″ пн. ш. 27°33′56″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль савецкі класіцызм[d]
Архітэктар Георгій Уладзіміравіч Заборскі
Дата пабудовы 1953 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Творчасць

правіць

Чатырохпавярховы Г-падобны ў плане цагляны будынак. Кампазіцыйным цэнтрам з’яўляецца галоўны ўваход у скошанай вуглавой частцы, падкрэсленай 2 трохчвэртнымі калонамі. У архітэктуры фасадаў выкарыстаны рытм арачных і прамавугольных аконных праёмаў, канеліраваных пілястраў. Сцены дэкарыраваны рустам, ляпным беларускім арнаментам і завершаны складаным карнізам. З боку дваровага фасада выступае гранёны аб’ём актавай залы. Планіроўка калідорная[1].

Будынак — прыклад савецкай архітэктуры з творчым выкарыстаннем класічнай спадчыны[1].

Зноскі

  1. а б в А. А. Міцянін. 212. Будынак ЦК ЛКСМБ // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
  2. Скляренко Людмила Адольфовна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. Сень Сергей Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць