Адкрыць галоўнае меню
Славутасць
Будынак акруговага суда
Ленина 32.jpg
55°11′36″ пн. ш. 30°12′21″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне Віцебск
Аўтар праекта І. П. Камінскі
Дата заснавання 1883
Будаўніцтва ???—1883 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000050шыфр 212Г000050

Будынак акруговага суда (Віцебск)
Будынак акруговага суда
Будынак акруговага суда

Будынак акруговага суда — адміністрацыйны будынак у Віцебску. Цяпер тут змяшчаецца Віцебскі мастацкі музей. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Змест

ГісторыяПравіць

 
Будынак у пач. XX ст.

Да рэвалюцыі ў будынку змяшчаўся акруговы суд.

У 1917 г. ў будынку створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (мемарыяльная дошка ўстаноўлена ў 1959 г., адноўлена ў 1987 г.). Да 1991 года ў будынку размяшчаўся Віцебскі абкам КПБ, цяпер — абласны мастацкі музей.

АрхітэктураПравіць

Мураваны будынак узведзены ў 1883 г. па праекце архітэктара Міністэрства юстыцыі І. П. Камінскага і інжынера М. Ф. Карчэўскага. Уваходзіў у ансамбль Саборнай плошчы (сучасная плошча Свабоды), галоўным фасадам арыентаваны на плошчу. Манументальны П-падобны ў плане будынак складаецца з галоўнага трохпавярховага, прыбудаваных да тарца, якія ўтвараюць унутраны двор, з уездам праз арку з боку плошчы. Галоўны корпус мае цэнтральны рызаліт, завершаны атыкавай сценкай з трохвугольным франтонам. Фасады маюць прамавугольныя (на 1-м і 3-м паверхах) і арачныя (на 2-м паверсе) аконныя праёмы, дэкараваныя ліштвамі. Фасады па вуглах і ў рызаліце апрацаваны рустам, дэкараваны пілястрамі на 2-м паверсе. Планіроўка калідорнага тыпу з двухбаковым размяшчэннем службовых памяшканняў. Інтэр’еры багата ўпрыгожаны: ляпныя плафоны, разеткі, карнізы, пілястры і інш.

ЛітаратураПравіць

  • Будынак акруговага суда // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 597.
  • Витебский областной комитет // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Мн., 1988. — С. 112—113.
  • Грамадскія і мемарыяльныя збудаванні // Якімовіч, Ю. А. Помнікі мураванага грамадзянскага дойлідства Віцебска ХІХ — пачатку ХХ ст. / Ю. А. Якімовіч. — Мн., 1990. — С. 18-19.
  • Караткевіч, В. Б. Будынак, у якім быў створаны ваенна-рэвалюцыйны камітэт / В. Б. Караткевіч, В. М. Чарнатаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 49-50.

СпасылкіПравіць