Будынак былой земскай управы (Мсціслаў)

Будынак былой земскай управы — будынак у г. Мсціслаў, размешчаны па адрасе вул. Леніна, 28. Помнік архітэктуры неакласіцызму. Узведзены ў канцы XIX — пачатку XX ст. з цэглы. Цяпер у будынку размешчана навучальная ўстанова.

Славутасць
Будынак былой земскай управы
54°01′15″ пн. ш. 31°43′41″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мсціслаў
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Будаўніцтва канец XIX — пачатак XX
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000506шыфр 513Г000506
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура правіць

Двухпавярховы П-падобны ў плане будынак з высокім паўпадвалам, двухсхільным вальмавым дахам. Бакавы вугал зрэзаны і завершаны шчытападобным атыкам. Фасады падзеленыя карнізам на два паверхі, расчлянёныя лапаткамі, аконнымі праёмамі — высокімі прамавугольнымі на першым паверсе і лучковага абрысу з складанымі ліштвамі на другім. Сцены завершаныя развітым карнізам з сухарыкамі. На другім паверсе балконы з чыгуннымі агароджамі. Калідорная сістэма планіроўкі.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць