Будынак былой паштовай станцыі (Няхачава)
Будынак былой паштовай станцыі — помнік позняга класіцызму ў в. Няхачава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці з цэглы[1]. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння[2]. Цяпер выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак[3].
Конна-паштовая станцыя | |
Будынак былой паштовай станцыі | |
---|---|
![]() | |
52°38′48″ пн. ш. 25°12′35″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | Луіджы Руска |
Будаўніцтва | 1840-я — 1846 |
Статус |
![]() |
![]() |
Апісанне
правіцьКонна-паштовая станцыя ўзведзеная ў 1846 годзе па ўзорным праекце на шашы Мінск-Брэст. Кампазіцыйна складаецца з трох аднапавярховых карпусоў, якія размешчаны па адной лініі, але аб'ёмамі саступаюць у глыбіню тэрыторыі і ўтвараюць Е-падобную планіроўку[4].
Бакавыя аб'ёмы восі ядналіся з галоўным праз сцены з брамамі, што вялі да ўнутранага двара. У галоўным корпусе знаходзіліся службовыя памяшканні і жыллё для падарожных, а у бакавых — стайня, пуня і карэтная. З дэкору прысутнічалі плоская рустоўка сцен, паўцыркульныя абрысы акон галоўнага корпуса і арачныя глухія рамкі вакол усіх акон[4]. Цэнтральны будынак вылучаны рызалітам, завершаным ступеньчатым атыкам. аконныя праёмы (лучковыя ў цэнтральным корпусе і прамавугольныя ў бакавых) аздоблены лучковымі аркамі[3].
Зноскі
- ↑ «Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область». Минск, издательство «Белорусская Советская Энциклопедия имени Петруся Бровки», 1990 год.
- ↑ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ
- ↑ а б «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. 620 стар. ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ а б Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 335. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
Літаратура
правіць- «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. 620 стар. ISBN 5-85700-078-5
- «Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область». Минск, издательство «Белорусская Советская Энциклопедия имени Петруся Бровки», 1990 год
- Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 335. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
Спасылкі
правіць- Будынак былой паштовай станцыі (Няхачава) на сайце Radzima.org
- Будынак былой паштовай станцыі (Няхачава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Будынак былой паштовай станцыі (Няхачава) на сайце «Архіварта»