Слонімскі чыгуначны вакзал

(Пасля перасылкі з Будынак вакзала, Слонім)

Будынак вакзала — помнік архітэктуры неабарока ў Слоніме. Размешчаны па адрасе вул. Вакзальная, 11. Пабудаваны ў 1922 г. з цэглы. Разам з вадацяжнай вежай, узведзенай у стылі мадэрн, складае адзіны архітэктурны ансамбль.

Славутасць
Будынак вакзала
Чыгуначны вакзал Слоніма.jpg
53°05′42″ пн. ш. 25°20′36″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Слонім
Архітэктурны стыль неабарока, мадэрн
Дата пабудовы 1922 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000493шыфр 413Г000493

АрхітэктураПравіць

Вакзал уяўляе сабой прамавугольны ў плане мураваны будынак з мансардавым дахам складанага пластычнага малюнка.

Прасторавае развіццё кампазіцыі дасягаецца трохступеньчатым павышэннем аб'ёмаў, якое нарастае да цэнтра: ад адносна нізкіх бакавых крылаў праз цэнтральны аб'ём да мансардавага паверха.

У архітэктуры выкарыстаны стылізаваныя элементы барока. Франтальныя фасады маёць па цэнтры 2-павярховыя рызаліты з фігурнымі франтонамі, дэкарыраванымі валютамі, шарамі на пастаментах, філянговымі парапетамі. аднапавярховы аб'ём уваходнага тамбура завершаны «разарваным» франтонам. Фасады дэкарыраваны рустам, расчлянёны прамавугольнымі і арачнымі высокімі аконнымі і дзвярнымі праёмамі. Планіроўка калідорна-анфіладная. Квадратны ў плане вестыбюль у цэнтры кароткімі пераходамі злучаны з касавай залай, залай чакання. Службовыя памяшканні маюць асобныя ўваходы ў тарцах будынка. Цэнтральная лесвіца звязвае вестыбюль са службовым мансардавым паверхам.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць