Адкрыць галоўнае меню

Будынак гарадскога тэатра (Мінск)

Славутасць
Будынак гарадскога тэатра ў Мінску
Будынак гарадскога тэатра пасля рэканструкцыі. На заднім плане — Александраўскі сквер
Будынак гарадскога тэатра пасля рэканструкцыі. На заднім плане — Александраўскі сквер
53°54′03″ пн. ш. 27°33′45″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Г. Мінск, вул. Энгельса, д. 7 Мінск
Архітэктурны стыль неарэнесанс
Аўтар праекта Караль Казлоўскі, Канстанцін Увядзенскі
Будаўніцтва 18881890 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000275шыфр 713Г000275

Будынак гарадскога тэатра ў Мінску (Мінск)
Будынак гарадскога тэатра ў Мінску
Будынак гарадскога тэатра ў Мінску

Будынак гарадскога тэатра — будынак, які быў пабудаваны па праекце архітэктараў Караля Казлоўскага і Канстанціна Увядзенскага для мінскага гарадскога тэатра. Цяпер у ім змяшчаецца Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

ГісторыяПравіць

БудаўніцтваПравіць

 
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ў час акупацыі Беларусі, чэрвень 1943. Фотаздымак Бундэсархіву

Урачыстая закладка адбылася 26 чэрвеня 1888 года (па ст. ст.). Вялікі князь Уладзімір Аляксандравіч(руск.) бел. і Вялікая княгіня Марыя Паўлаўна(руск.) бел., як адзначыў гісторык А. Смародскі, кінулі на месца падмурка некалькі залатых манет і паклалі на іх па цагліне. Протаіерэй Петрапаўласкай царквы Смоліч адслужыў малебен(руск.) бел.. Будаўніцтва вялося паводле праекту арх. К. Казлоўскага пад кіраўніцтвам інжынераў К. Увядзенскага і В. Мандражы, тэхналагічнае аснашчэнне сцэны — С. Цыранкевіча, работамі па апрацоўцы інтэр'ераў кіраваў архітэктар В. Маас. Губернскі тэатр адкрыўся 5 чэрвеня 1890 года.

Будынак да Вялікай Айчыннай вайныПравіць

У будынку тэатра адбыліся І з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту 7—17(20—30) красавіка 1917 г., І з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў 20—23.4(3—6.5).1917 г., II з'езд армій Заходняга фронту 20—25.11(3—8.12).1917 г., І Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў 2—3.2.1919 г., на якім была прынятая 1-я Канстытуцыя БССР.

Паваенная рэканструкцыяПравіць

 
Паштовая марка Беларусі

У 1949 г. рэканструкцыя інтэр'ераў выкананая паводле праекту архітэктара Г. Заборскага. У 1956—58 гг. будынак тэатра быў рэканструяваны (арх. А. Духан) з унясеннем значных змен[1]. На галоўным фасадзе надбудаваныя бакавыя крылы да другога паверху[1], перапланаваны шэраг дапаможных памяшканняў.

Рэканструкцыя 2010 годаПравіць

 
Рэстаўрацыя тэатра ў 2012 годзе

Летам 2010 года пачалася рэканструкцыя будынка Купалаўскага тэатра. Увесь гэты час спектаклі ішлі на чужых пляцоўках. Зноў для гледачоў тэатр адкрыўся 29 сакавіка 2013 года. У выніку будынак змяніўся звонку і ўнутры. Пасля рамонту Купалаўскі тэатр атрымаў першапачатковы выгляд: зрабіўся такім, якім яго некалі спраектаваў і пабудаваў архітэктар Караль Казлоўскі.

АрхітэктураПравіць

Знаходзіцца на плошчы, якая сфармавалася перад будынкам, на рагу вуліц К. Маркса і Энгельса (колішніх вуліц Падгорнай і Петрапаўлаўскай), да дваровага фасаду прылягае Аляксандраўскі сад.

Архітэктурную стылістыку будынка можна вызначыць як стылізацыю ў стылі барока. Галоўны фасад мае цэнтральна-восевую кампазіцыю[1], аформлены рустам, пілястрамі, карнізамі, люкарнамі, сандрыкамі над вокнамі, завяршаўся высокім фігурным атыкам з радам нішаў, якія ствараюць рытм аркатурнага фрыза. Дэкор бакавых фасадаў больш сціплы.

Цэнтральная частка вылучана двухпавярховым рызалітам (у ім размяшчалася фае), які завяршаўся лучковым франтонам[1]; да рызаліту прылягалі аднапавярховыя крылы — касавыя вестыбюлі. Глядзельная зала падковападобная ў плане, трох'ярусная, месцы размяшчаліся амфітэатрам, мела партэр(руск.) бел., ложы, бельэтаж і балкон; разлічаная на 550 месцаў, яна магла трансфармавацца ў залу (даўжыня 24,5 м) для баляў(руск.) бел.. Тэатр мае развітую сцэнічную частку, артыстычныя пакоі на двух паверхах, вестыбюльную групу памяшканняў.

Плафон(руск.) бел. глядзельнай залы быў упрыгожаны размалёўкамі (арх. В. Маас) з партрэтамі А. Пушкіна, М. Гогаля, М. Глінкі, А. М. Астроўскага. Размалёўка інтэр'ераў тэатра зробленая мастакамі імператарскай Акадэміі мастацтва Ю. Рэйнбергам і Р. Венігам, мастакамі-дэкаратарамі В. Біцілевым, С. Лебядзінскім, К. Ульрыхам. На партале сцэны знаходзіўся ляпны герб Мінскай губерні. Тэатр адкрыўся 5 (17) чэрвеня 1890 года.

Цікавыя фактыПравіць

З будынкам тэатра звязана легенда, згодна якой прыбіральня, што знаходзіцца каля тэатра (працуе па сённяшні дзень) з'яўляецца копіяй асабняка, гаспадар якога не разлічыўся з архітэктарам.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 337. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.

ЛітаратураПравіць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

СпасылкіПравіць