Будынак друкарні (Ліда)

Будынак друкарні — будынак у Лідзе, размешчаны па вул. Ленінскай, 23.

Славутасць
Будынак друкарні
53°53′16″ пн. ш. 25°17′30″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы 1908 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000330шыфр 413Г000330
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Гісторыя правіць

У сярэдзіне XIX стагоддзя на тэрыторыі сённяшняй друкарні быў гарадскі астрог[1]. У пачатку XX стагоддзя, у 1908 годзе, былі ўзведзены будынкі з цэглы, два з якіх знаходзяцца ў добрым стане і па сённяшні дзень. Тэрыторыя была абнесена сцяной. У 1920—1939 гадах тут знаходзіліся палітзняволеныя. У 1941—1942 гадах у астрозе былі зняволены яўрэі, 50 з якіх былі расстраляны на тэрыторыі астрога. У 1947—1951 гадах — дзейнічала калонія для непаўналетніх злачынцаў. У 1960-х гадах будынак астрога пуставаў, пазней ў яго пераехала друкарня, а разам з ёй у былую майстэрню па вул. Ленінскай, 48 — і рэдакцыя газеты «Уперад».

У 2019 годзе пракуратура Гродзенскай вобласці выявіла, што будынак мае патрэбу ў тэрміновай рэканструкцыі і рамонце[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Будынак друкарні: [канец ХІХ ст.] // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск: БЕЛТА, 2009. — С. 385.
  • Казакевич, М. Лидская «таганка»: [здание типографии] / Марьян Казакевич // Лідская газета. — 2009. — 28 лістап. — С. 5.
  • Осипенко, Т. Дом, где рождаются газеты: [типография] / Татьяна Осипенко // Тэлескоп. — 1998. — 30 красавіка. — С. 3.

Спасылкі правіць