Будынак рэальнага вучылішча (Магілёў)
Будынак рэальнага вучылішча — гістарычны будынак у горадзе Магілёве. Знаходзіцца на рагу вуліц Піянерскай і Камсамольскай, галоўным фасадам арыентаваны ў бок Дняпра.
Славутасць | |
Будынак рэальнага вучылішча | |
---|---|
53°53′47″ пн. ш. 30°20′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | Уладзіслаў Сямёнавіч Міляноўскі |
Дата пабудовы | 1885 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьБудынак з чырвонай цэглы ўзведзены ў 1885 годзе паводле праекта губернскага інжынера У. С. Міляноўскага на ахвяраванні жыхароў губерні для Магілёўскага Аляксандраўскага рэальнага вучылішча. Паводле іншых звестак, аўтарам праекта быў Іван Іванавіч Лявіцкі[1].
Для падрыхтоўкі нацыянальных кадраў у галіне дашкольнага выхавання ў 1933 годзе па рашэнні ўрада БССР на базе дашкольнага аддзялення Магілёўскага педтэхнікума быў арганізаваны Магілёўскі дашкольны педагагічны тэхнікум. Новая навучальная ўстанова размясцілася ў былым будынку Аляксандраўскага рэальнага вучылішча[2].
Будынак вучылішча моцна пацярпеў у час баёў за горад у 1944 годзе: корпус быў літаральна зрашэчаны стрэламі, у сцяне, якая выходзіць да Дняпра, было 7 прабоін ад гармат. Фасад будынка патрабаваў поўнай рэканструкцыі. Для вяртання будынку даваеннага выгляду патрабаваліся каласальныя фінансавыя сродкі[2].
У другой палове 1960-х гадоў колькасць навучэнцаў Магілёўскага дашкольнага педагагічнага вучылішча, якое займала будынак, перавысіла 1000 чалавек, штогод вучылішча выпускала больш за 350 спецыялістаў. Адчуваўся востры недахоп навучальных аўдыторый. У 1966—1967 гадах над будынкам вучылішча былі надбудваныя 2 паверхі[2], зменены галоўны фасад. Таксама быў пабудаваны асобны спартыўны корпус, сіламі навучэнцаў было акультурана прылеглая да вучылішча тэрыторыі на плошчы Арджанікідзэ[2].
Цяпер будынку знаходзіцца Сацыяльна-гуманітарны каледж і вучэбны корпус № 4 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры позняга класіцызму. Першапачаткова будынак быў двухпавярховы з паўпадвальным паверхам. Існуюць звесткі, што з-за нізкай якасці цэглы, з якой нельга было ўзводзіць сцены па эліптычнай крывой ці па дузе акружнасці, будынак рэальнага вучылішча вельмі хутка прыйшоў у аварыйны стан[3].
У плане мае складаную форму: да галоўнага корпуса (выходзіць на пл. Арджанікідзэ) прылягаюць два крылы — кароткае па вул. Піянерскай і падоўжанае па вул. Карла Маркса, якія ўтвараюць трапецападобную форму плана. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучаная несапраўдным рызалітам. Па баках рызаліта знаходзіліся па две пілястры на вышыню двух паверхаў, на фасадах — прамавугольныя аконныя праёмы з простымі ліштвамі, на рызаліце — з сандрыкамі. Унутраная планіроўка калідорная: да аднабаковага калідора прылягаюць класныя пакоі[4].
У 1967 годзе надбудаваны 2 паверхі (цяпер чатырохпавярховы будынак), часткова зменены галоўны фасад[4], цалкам страціўшы дэкор.
Зноскі
- ↑ Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 190 (руск.)
- ↑ а б в г История колледжа Архівавана 29 верасня 2020.
- ↑ АРХІТЭКТУРА ТЭАТРАЎ Архівавана 18 кастрычніка 2021.
- ↑ а б Педагогическое училище // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Педагогическое училище // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак рэальнага вучылішча (Магілёў)
- Будынак рэальнага вучылішча (Магілёў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Будынак рэальнага вучылішча (Магілёў) на сайце «Архіварта»