Будынак рэальнага вучылішча (Рагачоў)

Будынак Рагачоўскага рэальнага вучылішча — будынак у Рагачове, размешчаны па адрасе вул. Цымермана, 36.

Славутасць
Будынак Рагачоўскага рэальнага вучылішча
53°04′45″ пн. ш. 30°02′48″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Рагачоў
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Будаўніцтва 19031907 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000592шыфр 313Г000592

ГісторыяПравіць

Быў пабудаваны на грошы мецэната Васіля Васільевіча Іолшына і яго жонкі Варвары Аляксееўны ў 1903—1907 гадах для Рагачоўскага рэальнага вучылішча[1].

Раней чым у іншых будынках Рагачова тут з’явілася сістэма паравога ацяплення, а ваду пераганялі з калодзежа ў памяшканні з дапамогай электрычнасці[2].

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пабудова была спаленая, але яе аднавілі ў 1950-х[2].

У першыя дзесяцігоддзі савецкай улады тут месціліся педагагічны тэхнікум і настаўніцкі інстытут, а пасля вызвалення ад акупантаў тут размясцілася гарадская школа № 2, якая цяпер носіць імя В. М. Калеснікава[1].

АрхітэктураПравіць

На 1-м паверсе навучальнага будынка размяшчаліся кватэра дырэктара, яго кабінет, прыёмная, архіў, бібліятэка, пакой для Закона Божага каталіцкага веравызнання, падрыхтоўчыя класы, канцылярыя, фізічны кабінет, хімічная лабараторыя, вучнёўская, шынэльная, гімнастычная зала, буфет, парадны вестыбюль, пакой швейцара[3]. На 2-м паверсе гэтага ж будынка размяшчаліся актавая зала (у стылі мадэрн), малявальныя класы, кабінет інспектара. У кутняй часткі 2-га паверха была ўладкованая дамавая царква ў імя Святой Вялікапакутніцы Барбары. Падлогі на гэтых двух паверхах пакрываў паркет. Ацяпленне было паравым. У падвальным памяшканні гэтага будынка размяшчаліся 4 кватэры для служыцеляў, 1 пакой для перагонкі вады (насос), электрастанцыя (святло), два пакоі для дроў, дзве кладоўкі і клазет[3].

У будынку вучылішча мелася вежа, адкуль навучэнцы маглі назіраць за зорным небам.

АховаПравіць

Будынак, які з’яўляецца адной з нямногіх дарэвалюцыйных пабудоў у Рагачове[2], унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць