Будынак чыгуначнага вакзала (Барысаў)

Будынак чыгуначнага вакзала ў Барысаве — помнік архітэктуры пачатку XX стагоддзя ў г. Барысаў. Пабудаваны на чыгуначнай станцыі Барысаў, на Прывакзальнай плошчы, завяршае перспектыву праспекта Рэвалюцыі.

Славутасць
Будынак чыгуначнага вакзала
Чыгуначны вакзал у Барысаве
Чыгуначны вакзал у Барысаве
54°13′13″ пн. ш. 28°31′50″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Барысаў
Тып будынка чыгуначны вакзал
Архітэктурны стыль мадэрн
Дата пабудовы XX стагоддзе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У 1871 годзе на ўсход ад Барысава прайшла чыгунка Масква — Брэст. На правым беразе Бярэзіны перад чыгуначным мастом была пабудавана чыгуначная станцыя, якая ўключала драўляны двупавярховы вакзал, кола для развароту лакаматываў, склады, водаправод. У пачатку XX стагоддзя справа ад вакзала быў пабудаваны новы цагляны вакзал, стары знесены. На месцы старога вакзала быў пабудаваны драўляны рэстаран па тыпавым праекце, які зараз не захаваўся.

Архітэктура правіць

Мае элементы стылю мадэрн. Прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак з сіметрычнавосевымі франтальнымі фасадамі. Галоўны фасад расчлянёны глыбокімі ўваходнымі рызалітамі з фігурнымі прафіляванымі шчытамі ў завяршэнні. Перонны фасад мае ідэнтычную кампазіцыю з неглыбокімі рызалітамі, паміж якімі выхад з будынка. Аконныя праёмы лучковыя, з клінападобнымі аркамі і замковым каменем. На зялёным фоне сцен будынку вылучаюцца пабеленыя элементы дэкору: ліштвы праёмаў, міжпаверхавыя цягі, карніз з крэмальерамі. Тарцовыя фасады глухія.

У архітэктурны комплекс чыгуначнага вакзала Барысаў таксама ўваходзіць вежа для вады, пабудаваная інжынерам Шухавым у 1920-х гадах. Падобную вежу таксама можна ўбачыць на станцыі Кайтанава.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць