Бузіна гронкавая

Бузіна гронкавая, Бузіна чырвоная[3][4], Бэз[5], Бузіна гронкападобная[6] (Sambucus racemosa) — лістападны куст ці невялікае дрэва, від роду бузіна (Sambucus) сямейства адоксавыя (Adoxaceae).

Бузіна гронкавая

Плады бузіны гронкавай
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sambucus racemosa L. (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35326
NCBI  4203
EOL  488729
GRIN  t:33001
IPNI  149383
TPL  tro-6000029

Батанічнае апісанне правіць

Лісце супраціўнае, няпарнаперыстае, даўжынёй ад 5 да 10 см, з моцным характэрным непрыемным пахам. Маладае лісце нярэдка мае цёмна-чырвоны або фіялетавы колер — гэта звязана з павышаным утрыманнем антацыяну; гэты пігмент валодае ўласцівасцю ператвараць светлавую энергію ў цеплавую, што важна для развіцця расліны ранняй вясной.

Кветкі дробныя, абодваполыя. Плод — касцянка чырвонага колеру. Плады спеюць у ліпені-жніўні; маюць непрыемны пах і смак (у адрозненне ад пладоў іншага распаўсюджанага ў Еўропе віду бузіны — бузіны чорнай). Плады ўтрымліваюць цыянагенны гліказід самбунігрын, падобны да амігдаліну, пры ўжыванні вялікай колькасці сырых ягад ён можа выклікаць атручванні[7].

Арэал правіць

Расліна шырока распаўсюджана ў Паўночным паўшар’і ў рэгіёнах з умераным кліматам — як у Еўразіі, так і ў Паўночнай Амерыцы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. Бузіна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 351
  7. Сергей Бесараб Опасные «вкусняшки». Ядовитые лесные ягоды. Памятка для детей и взрослых // Хабр — habr.com, 29 ліпеня 2021, 21:39