Бузіна травяністая
Бузіна травяністая[1] (Sambucus ebulus) — кветкавая расліна, від роду Бузіна (Sambucus) сямейства Адоксавыя (Adoxaceae).
Бузіна травяністая | |||||||||||||||||
![]() Бузіна травяністая | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Sambucus ebulus L. (1753) | |||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьБузіна травяністая — шматгадовая травяністая расліна з непрыемным пахам. Вышыня дарослай расліны складае ад 50 да 150 см. Сцябло прамое.
Лісце даўжынёй да 20 см, з хвосцікам, які ў 4—5 разоў карацейшы за пласцінку; лісце складаецца з 9—11 завостраных лісточкаў.
Суквецце верхавіннае, венікавае, на доўгім кветаносе. Кветкі маюць мігдальны пах. Плады чорныя, бліскучыя, даўжынёй каля 4 мм, з трыма або чатырма яйкападобнымі зернейкамі.
Плады ўтрымліваюць цыянагенны гліказід самбунігрын[2], падобны да амігдаліну, пры ўжыванні вялікай колькасці сырых ягад ён можа выклікаць атручванні. Але адносна бяспечным можа лічыцца прыгатаванае з ягад віно, а таксама варэнне і іншыя кулінарныя вырабы.
Зноскі
- ↑ БелЭн 1996.
- ↑ Сергей Бесараб Опасные «вкусняшки». Ядовитые лесные ягоды. Памятка для детей и взрослых // Хабр — habr.com, 29 ліпеня 2021, 21:39
Літаратура
правіць- Бузіна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
правіць- Бузина травянистая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Sambucus ebulus L. (Бузина травянистая) // ИАС «ООПТ России» (руск.)