Буйніцкае поле — месца значных гістарычных падзей каля вёскі Буйнічы Магілёўскага раёна Беларусі.

Славутасць
Буйніцкае поле
53°51′42″ пн. ш. 30°15′15″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Уладзімір Васілевіч Чаленка і Алег Пятровіч Бараноўскі[d]
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000048шыфр 513Д000048
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Паўстанне Налівайкі правіць

У час антыфеадальнага казацка-сялянскага паўстання ў 1595 тут адбыўся бой паміж казацка-сялянскім атрадам Налівайкі і войскам ВКЛ. У снежні 1595 атрад Налівайкі ўзяў штурмам Магілёў. Супраць яго сабрана 18-тысячнае войска, якое ўзначаліў рэчыцкі староста М. Буйвід. Паўстанцы (больш за 2 тыс. чал.) на Буйніцкім полі абгарадзіліся радамі вазоў, утварыўшы т.зв. табар, і прынялі бой, цэлы дзень адбівалі атакі войска, нанеслі яму значныя страты. Вечарам з-за недахопу сіл паўстанцы адышлі на Быхаў.

Абарона Магілёва ў час Вялікай Айчыннай вайны правіць

 
Дыярама «Абарона Буйніцкага поля» у Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі
 
Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле».

У Вялікую Айчынную вайну Буйніцкае поле стала месцам жорсткіх баёў савецкіх воінаў 172-й стралковай дывізіі і магілёўскіх апалчэнцаў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў час абароны Магілёва.

Нямецкае камандаванне, плануючы прарвацца ў Магілёў з паўднёвага захаду (з боку Бабруйска), сканцэнтравала на гэтым напрамку 3-ю танкавую дывізію і пяхотныя часці. Ім процістаяла 172-я стралковая дывізія (генерал-маёр М. Ц. Раманаў) і апалчэнцы. На Буйніцкім полі трымалі абарону 388-ы стралковы полк (палкоўнік С. Ф. Куцедаў), 340-ы лёгкі артылерыйскі полк (палкоўнік І. С. Мазалаў) і батальён народнага апалчэння (камісар П. Е. Цярэнцьеў). 3 10 ліпеня праціўнік вёў масіраваную бамбардзіроўку і артылерыйскі абстрэл, 12 ліпеня савецкая артылерыя, апярэдзіўшы атаку праціўніка, агнём па скопішчы танкаў нанесла ворагу значныя страты. Праціўнік накіраваў на савецкія пазіцыі праз Буйніцкае поле 170 танкаў. Бой працягваўся 14 гадзін, было знішчана 39 танкаў. Свае пазіцыі савецкія войскі ўтрымлівалі да 22 ліпеня.

 
Камень Канстанціна Сіманава

Пад час бітвы, 13-14 ліпеня на полі знаходзіўся карэспандэнт газеты «Известия» К. Сіманаў. Падзеі тых часоў ён адлюстраваў у рамане «Жывыя і мёртвыя» і ў дзённіку «Розныя дні вайны». Паводле завяшчання Сіманава яго прах развеяны над Буйніцкім полем.

Напарнік Сіманава фатограф Павел Трошкін[ru] сфатаграфаваў сем падбітых нямецкіх танкаў. Танкі былі раскіданыя па полі бою, што не вельмі ўражвала, таму рэдакцыя газеты пахабная на трук: са здымкаў быў складзены фотамантаж, дзе танкі грувасцяцца адзін на адным. Такім чынам стваралася ўражанне, што ўсё поле ўсеяна нямецкімі танкамі[1].

Пасля вайны правіць

На паўночна-заходняй ускраіне вёскі, на Буйніцкім полі ў 1962 годзе пастаўлена стэла ў гонар воінаў 172-й стралковай дывізіі. На паўночна-заходняй ускраіне ў 1980 годзе пастаўлены помнік на ўшанаванне памяці савецкага пісьменніка і грамадскага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы К. М. Сіманава (1915—1979), які пабываў у гэтых месцах у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны і прысвяціў падзеям на Буйніцкім полі раман «Жывыя і мёртвыя». Паводле завяшчання пісьменніка, яго прах пасля смерці быў развеяны над Буйніцкім полем[2].

9 мая 1995 года з мэтай увекавечвання подзвігу ўсіх абаронцаў Магілёва, і асабліва, воінаў 388-га стралковага палка 172-й стралковай дывізіі і апалчэнцаў горада, адкрыты мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле», архітэктарамі якога сталі Уладзімір Чаленка і Алег Бараноўскі. Былі пабудаваныя чырвоная капліца вышынёй у 27 метраў, а недалёка ад яе возера «Слёз». Дэпартамент па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, Міністэрства культуры ў 2002 годзе прысвоіў Мемарыяльнаму комплексу статус гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяй катэгорыі.

У 20172019 гадах пабудаваны храм у гонар Раства Іаана Прадцечы. 22 снежня 2019 года яго асвяціў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел[3].

Мемарыяльны комплекс правіць

 
Капліца
 
Роспісы ў капліцы

Аўтарамі мемарыяла «Буйніцкае поле» з’яўляюцца архітэктары Уладзімір Васілевіч Чаленка і Алег Пятровіч Бараноўскі. Агульная плошча мемарыяла складае 22 га[4].

 
Маятнік Фуко

Цэнтральны аб’ект мемарыяла — капліца, пабудаваная з чырвонай цэглы, купал абліцаваны меддзю, вянчае капліцу крыж старагрэчаскага ўзору. Вышыня капліцы складае 27 метраў[4]. Унутры купал і верхняя частка сцен пакрытыя фрэскамі з хрысціянскімі сімваламі, выявамі святога Георгія Пераможца, героямі беларускай гісторыі, пачынаючы з вялікага князя літоўскага Альгерда і да эпізодаў абароны Магілёва і Вялікай Айчыннай вайны[5]. Астатнія сцены капліцы абліцаваны светлым мармурам[5]. У нішах змешчаны 4 памятныя дошкі з імёнамі ўдзельнікаў абароны Магілёва. На ўзвышэнні ў цэнтры — «Кніга памяці» Буйніцкага мемарыяла[5]. Пад капліцай размешчаны падземны склеп, прызначаны для перапахавання рэштак загінулых воінаў Чырвонай Арміі, выяўленых на палях баёў у наваколлях Магілёва. На сённяшні дзень пахаваны рэшткі шасці воінаў, высветлена прозвішча аднаго з іх[4]. Праз кожныя паўгадзіны ў капліцы гучыць музычная кампазіцыя, прысвечаная ўдзельнікам абароны Магілёва.

Паводле задумы старшыні Магілёўскага гарвыканкама Віктара Шорыкава 2 лістапада 2004 года[6] ў капліцы ўстаноўлены маятнік Фуко (найвышэйшы ў Беларусі[6]), які сімвалізуе вечную памяць пра воінаў, што загінулі ў баях за горад[4]. Яго распрацоўшчыкам выступіў дацэнт Беларуска-Расійскага ўніверсітэта А. Ляпін, а вытворцам — інжынер завода «Тэхнапрыбор» А. Нікалаеў. Маятнік уяўляе сабой шаснаццацікілаграмовы шар з нержавеючай сталі і алюміневы цыферблат на вышыні 14 метраў. Амплітуда яго ваганняў 1 м, перыяд ваганняў 7 секунд. Маятнік вядзе адлік часу.

Мемарыял мае чатыры алеі, які сходзяцца да капліцы. Галоўная алея пачынаецца ад старога абеліска. Лявей ад месца скрыжавання Бабруйскай шашы з дарогай, якая вядзе на чыгуначную станцыю «Буйнічы», пачынаецца другая алея. Ад каменя Сіманава да капліцы ідзе алея Сіманава. Чацвёртая алея, алея абаронцаў горада Магілёва, праходзіць уздоўж Возера Слёз[4].

Уваход на галоўную алею мемарыяльнага комплексу адкрывае сімвалічная арачная брама, на сценах якой размешчаны памятныя дошкі з барэльефамі і напісамі, прысвечанымі абароне Магілёва і Буйніцкага поля[4].

Алея Сіманава перасякаецца добра прыкметнай лініяй процітанкавага рова і сканчаецца каменем-знакам з факсіміле «Канстанцін Сіманаў». З тыльнага боку каменя мемарыяльная дошка з надпісам «Усё жыццё ён памятаў гэта поле бою 1941 года і завяшчаў развеяць тут свой прах». Мемарыяльны знак выдатнаму пісьменніку быў пастаўлены ў 1980 г., камень вагай 15 тон быў прывезены з тэрыторыі рэспубліканскага Музея камянёў[4]. Завяшчанне пісьменніка выканалі ў верасні 1979 года. У памяць пра гэтую падзею паэт Яўген Еўтушэнка напісаў верш «Завяшчанне Сіманава»[5]:

 

Как завещано было последним
чуть дышащим словом,
прах поэта
развеяли под Могилевом.
Из раскрытых ладоней
тот прах зачерпнувшего сына
с каждым присвистом ветра
по крохам отца уносило.
Тело мужа вдова
осторожно сдувала с ладоней,
и садился тот пепел
на чей-то платок,
тоже вдовий.
Там, где выбрался чудом поэт
в отступлении под "мессершмиттами",
прах,
летя на могилы,
шептался со всеми убитыми…

 

Алея абаронцаў горада Магілёва была закладзена 17 красавіка 2004 года на рэспубліканскім маладзёжным суботніку, прысвечаным 60-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў[4]. У пачатку алеі знаходзіцца камень, памятная табліца з надпісам «Алея абаронцаў горада Магілёва»[4], уздоўж алеі пасаджаны 70 маладых ліп, якія сімвалізуюць 70 мірных гадоў, а таксама 3 дубы ў гонар трох армій Другога Беларускага фронту, якія вызвалялі Магілёў[5].

На паўднёвы захад ад капліцы знаходзіцца невялікі штучны вадаём «Возера Слёз», сімвал слёз маці, якія страцілі сваіх сыноў у гады вайны. Маюцца два масткі на востраў, размешчаны пасярод возера, пляцоўка для адпачынку. Возера сілкуецца прыроднымі крыніцамі[4].

Цікавасць уяўляе таксама ваенная тэхніка, сярод якой трапляюцца рэдкія асобнікі, у тым ліку і нямецкі танк, падняты з ракі Друць[5].

Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» з’яўляецца цэнтрам патрыятычнага выхавання моладзі. Тут праводзяцца Вахты памяці, урокі мужнасці, сустрэчы з ветэранамі, урачыстыя прыёмы навучэнцаў у шэрагі піянерскай арганізацыі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Перамогі і гадавін вызвалення Магілёва[5].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць