Букераўская прэмія
Букераўская прэмія (англ.: Booker Prize) — адна з самых прэстыжных узнагарод у свеце англійскай літаратуры. Прысуджаецца аўтару, які пражывае ў адной з краін Садружнасці нацый, Ірландыі ці Зімбабвэ, за раман напісаны на англійскай мове. Пераможца атрымлівае чэк на суму 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў (да 2002 года прызавая сума складала 21 тысячу фунтаў). Упершыню ўручэнне ўзнагароды адбылося ў 1969 годзе. З 2002 года спонсарам Букераўскай прэміі выступае група кампаній Man, таму поўная афіцыйная назва прэміі — The Man Booker Prize.
Букераўская прэмія The Man Booker Prize | |
---|---|
Тып | літаратурная прэмія[d] |
Заснавальнік | Букераўскі фонд |
Заснаванне | 1969 |
Узнагарода за | найлепшую кнігу года на англійскай мове |
Краіна | Вялікабрытанія |
Месца | |
Апошні ўладальнік | Анна Бёрнс |
Сайт | themanbookerprize.com/fi… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 2005 года ўручаецца таксама Міжнародная Букераўская прэмія за раманы, перакладзеныя на англійскую мову і «даступныя ў шырокім продажы» ў Вялікабрытаніі[1].
Нюансы ўзнагароды
правіцьПрэмія прысуджаецца штогод грамадзяніну Садружнасці нацый (у яе складзе — 54 дзяржавы), Ірландыі ці Зімбабвэ, за найлепшы раман, апублікаваны на працягу папярэдніх 12 месяцаў. Амерыканцы, нягледзячы на тое, што ў пераважнай большасці з’яўляюцца англамоўнай нацыяй, на Букераўскую прэмію не намінуюцца.
Ужо само вылучэнне на прэмію Букера з’яўляецца сведчаннем добрых якасцей кнігі, нездарма яе завуць кніжным «Оскарам». Мэта прэміі не толькі ў тым, каб назваць найлепшую кнігу года, але і ў тым, каб увянчаць заслугі, павялічыць статус аўтара ў вачах публікі і павялічыць продаж кнігі.
Дадатковыя звесткі
правіць- Чатыры лаўрэаты Букераўскай прэміі — Уільям Голдынг, Надзін Гордымер, В. С. Найпал і Дж. М. Кутзэе сталі пасля лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па літаратуры
- Пісьменнікі Джон Максвел Кутзее і Пітэр Кэры заваявалі Букера двойчы (у 1983 і 1999 гг.; у 1988 і 2001 гг., адпаведна).
- Нікім не перасягнуты рэкорд Айрыс Мёрдак (лаўрэата Букера ў 1978 г.) па ліку трапленняў у «кароткі» спіс — 6 разоў.
Лаўрэаты
правіцьГл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Crerar, Simon (2009-05-27). "Alice Munro announced as Man Booker International Prize winner". The Times. Праверана 2011-05-22.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Букераўскай прэміі (англ.)