Бульвар Касманаўтаў (Брэст)

(Пасля перасылкі з Бульвар Касманаўтаў, Брэст)

Бульвар Касманаўтаў — бульвар у цэнтральнай частцы Брэста. Названы ў 1979 годзе ў гонар савецкіх касманаўтаў. Працягласць каля 1600 м — ад праспекта Машэрава да вуліцы Арджанікідзэ. Узнік у канцы XIX стагоддзя. Ранейшыя назвы — вуліцы Слабадская, Шырокая ў XIX — пачатку XX стст., з 1921 па 1939 гг. — Яна Сабескага, у гонар польскага караля і вялікага князя літоўскага, з 1939 па 1941 гг. — імя Леніна. Падчас нямецкай акупацыі — Брайтэрштрасэ (ням. — Шырокая), з 1944-га да 1979-га — Леніна.

Бульвар Касманаўтаў
Брэст
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Горад Брэст
Ранейшыя назвы Слабадская, Шырокая, Яна Сабескага, Леніна, Брайтэрштрасэ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Бульвар

На скрыжаванні бульвара і праспекта Машэрава ў 1978 годзе ўстаноўлены бюст Пятра Ільіча Клімука — першага беларускага касманаўта, двойчы Героя Савецкага Саюза.

Ансамбль жылых дамоў

Да 1950-х гадоў бульвар забудоўваўся 1-павярховымі драўлянымі дамамі, з 1960-х — 4- і 5-павярховымі, у 1970-х — 9-павярховымі з убудаванымі памяшканнямі для гандлёвага і бытавога абслугоўвання. Архітэктурна-мастацкае аблічча бульвара вызначае сфармаваны ў 1979 годзе ансамбль жылых дамоў. Зараз на бульвары Касманаўтаў размешчаны абласная бібліятэка імя А. М. Горкага, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, кніжныя і прадуктовыя крамы, СШ № 3.

Літаратура правіць

  • Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.

Спасылкі правіць