Бульвар Шаўчэнкі (Брэст)

Брэст
(Пасля перасылкі з Бульвар Шаўчэнкі, Брэст)

Бульвар Шаўчэнкі — бульвар у цэнтральнай частцы Брэста, працягласць (ад праспекта Машэрава да моста цераз раку Мухавец) 700 метраў. Названы ў 1961 годзе ў гонар класіка украінскай літаратуры Тараса Шаўчэнкі. Разам з бульварам Касманаўтаў утварае адну з галоўных магістраляў, якае перасякае цэнтр горада з поўначы на ​​поўдзень.

Бульвар Шаўчэнкі
Брэст
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Горад Брэст
Працягласць 700 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Прыпынак «Бульвар Шаўчэнкі»

Першыя пабудовы на сучасным бульвары з’явіліся ў канцы XIX стагоддзя, у той час гэта была ўскраіна горада. Да 1950-х гадоў тут пераважала прыватная забудова сядзібнага тыпу. У 1960-я гады бульвар забудаваны 5 і 6-павярховымі жылымі дамамі з убудаванымі прадпрыемствамі гандлю і грамадскага харчавання. На скрыжаванні з Набярэжнай Францыска Скарыны паабапал бульвара ў 1961 годзе ўзведзены два першыя ў Брэсце 9-павярховыя дамы.

На бульвары размяшчаюцца ААТ «Будаўнічы трэст № 8», Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. С. Пушкіна, крама «Дываны», кнігарня «Мастацтва» і шэраг іншых гандлёвых аб’ектаў. У 1971 годзе пабудаваны 8-павярховы корпус ПУП «Брэсттурыст» (гасцініца «Беларусь»).     У 2002 годзе на скрыжаванні з Набярэжнай Францыска Скарыны ўсталяваны бронзавы бюст Тараса Шаўчэнкі — дар украінскага народа берасцейцам.

Цікавыя факты правіць

Падчас пратэстаў 2020 года 13 верасня на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Шаўчэнкі супраць пратэстоўцаў выкарысталі вадамёт і за гэтым скрыжаваннем замацавалася нефармальная назва "Вадамётнае скрыжаванне", якую нават замацавалі ў Google картах[1][2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.

Спасылкі правіць