Булькова (Брэсцкі раён)

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Булькова, Брэсцкі раён)

Булько́ва[1] (трансліт.: Buĺkova, руск.: Бульково) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчана за 18 км на ўсход ад Брэста, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні, на рацэ Мухавец (прыток Заходняга Буга), на ўсходзе меліярацыйныя каналы, побач аўтадарога Брэст — Кобрын.

Вёска
Булькова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 33 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225003
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212840006
Булькова на карце Беларусі ±
Булькова (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Булькова (Брэсцкі раён)
Булькова (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Булькова (Брэсцкі раён)

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы 1).

Гісторыя правіць

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя як маёнтак — шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце Падляшскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Належала Ажараўскім, з 1808 года — Чапскім.

У 1905 годзе вёска ў Рагазнянскай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Рагазнянскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінула 13 жыхароў.

Да 3 чэрвеня 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Чэрнеўскага сельсавета[2], да 8 мая 1970 года — у склад Вычулкаўскага сельсавета (да 1968 года — Трышынскі сельсавет)[3].

4 верасня 1972 года да вёскі далучана вёска Падбулькова[4].

Насельніцтва правіць

  • 403 жыхары (1905)
  • 41 двор, 283 жыхары (1921)
  • 28 гаспадарак, 85 жыхароў (1997)
  • 20 гаспадарак, 32 жыхары (2005)

Інфраструктура правіць

Планіровачна складаецца з дзвюх вуліц Г-падобнай канфігурацыі і адасобленага ўчастка забудовы на захадзе. Драўляныя сялянскія сядзібы пастаўлены двухбакова, няшчыльна.

Прыгарадная зона адпачынку за 20 км на ўсход ад Брэста, на берагах рэк Мухавец і Асіпоўка. Плошча больш за 1,2 тыс. га. Адначасова могуць адпачываць каля 5 тыс. чалавек. На тэрыторыі зоны аздараўленчыя лагеры, база адпачынку, участкі садовага таварыства.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 чэрвеня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 7.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць