Бурмістр (польск.: burmistrz, укр.: Бурмістр, літ.: Burmistras ад ням.: Bürgermeister) — вышэйшы кіраўнік горада з адміністрацыйнай і судовай уладай у гарадах з Магдэбургскім правам[1]; кіраўнік магістрата горада, прадстаяцель гарадскога ўпраўлення (старшыня гарадскога савета), аналаг «мэра».

  • У старадаўняй Польшчы гэты пост паўстаў у XIII стагоддзі. Бурмістр быў старшынёй гарадскога савета, а выбіралі яго члены савета з свайго асяроддзя, штоквартальна. У XIX ст. пасты бурмістра і старшыні рады былі падзеленыя. Пасада гэта была актуальнай для заходніх абласцей Беларусі і Украіны да 1939 года. І — для ўсёй Беларусі ў складзе ВКЛ правінцыі Рэчы Паспалітай да 1772 г.
Бурмістр Лондана «лорд-мэр»
  • У сучаснай Польшчы бурмістр, згодна з законам ад 8 сакавіка 1990 года, гэта выканаўчы кіраўнік гміны. Выконвае пастановы гарадскога савета, але таксама з’яўляецца кіраўніком гарадской адміністрацыі (магістрата), начальнікам гарадскіх устаноў, напрыклад, гарадскога транспарту, камунальных прадпрыемстваў, дзіцячых садкоў, і г.д. Паводле законаў, таксама можа з’яўляцца начальнікам аддзела Запісу Актаў Грамадзянскага Стану (ЗАГС), хоць звычайна адмаўляецца ад гэтай пасады і намінуе начальніка.

Аналагам бурмістра ў сельскай гміне з’яўляецца войт. У гміне з насельніцтвам больш, чым 100 тыс. жыхароў, аналагам бурмістра з’яўляецца прэзідэнт горада. Прэзідэнт з’яўляецца аналагам бурмістра таксама ў некалькіх гарадах, у якіх насельніцтва не перавышае 100 тыс., але гэты пост гістарычна быў ужо прыняты. Бурмістрам (войтам, прэзідэнтам) у горадзе можа стаць любы грамадзянін Польшчы ва ўзросце не менш чым 25 гадоў, не пазбаўлены правоў балатавання. Выбары з 2002 года праходзяць у роўных умовах пры тайным галасаванні. Тэрмін паўнамоцтваў — 4 гады.

Зноскі

  1. «Реєстр Війська Запорозького 1649 року (транслітерація тексту)», «Наукова Думка», м. Київ, 1995 р., с. 532

Спасылкі

правіць