Бурштынавая кіслата
Бурштынавая кіслата (бутандыявая кіслата, этан-1,2-дыкарбонавая кіслата) НООС-СН2-СН2-СООН — двухасноўная лімітавая карбонавая кіслата. Бясколерныя крышталі, растваральныя ў вадзе і спірце. Змяшчаецца ў невялікіх колькасцях ў многіх раслінах, бурштыне. Стымулюе рост і павышае ўраджай раслін, паскарае развіццё кукурузы. У прамысловасці бурштынавую кіслату атрымліваюць галоўным чынам гідрыаваннем малеінавага ангідрыду.
Бурштынавая кіслата | |
![]() | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | НООС-СН2-СН2-СООН |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | 183[1] °C |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 203-740-4 |
SMILES | |
ChemSpider |
Упершыню атрымана ў XVII стагоддзі перагонкай бурштыну. Солі і эфіры бурштынавай кіслаты называюцца сукцынатамі (лац. succinum — бурштын).
Смяротныя дозы (LD50): аральна — 2,26 г / кг (пацукі), нутравенна — 1,4 г / кг (мышы).