Бурыя водарасці
Бурыя водарасці[1] (Phaeophyceae) — аддзел аўтатрофных храмістаў. У жыццёвым цыкле ўсіх прадстаўнікоў прысутнічаюць шматклеткавыя стадыі.
Бурыя водарасці | ||||||||||||
![]() Fucus vesiculosus | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Phaeophyceae Wettst., 1901 | ||||||||||||
Парадкі | ||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Бурыя водарасці ўключаюць 1500 відаў, якія аб’яднаны ў 265 родаў, з якіх дастаткова вядомыя Ламінарыя (Laminaria), Саргас (Sargassum), Цыстазейра (Cystoseira). Пераважна марскія формы, толькі восем відаў перайшлі да існавання ў прэсных вадаёмах. Пашыраны ва ўсіх морах, у халодных водах утвараюць значныя зараснікі.
Шматклетачныя, пераважна макраскапічныя водарасді, часам даўжынёй да 60 м. Слаявіна жаўтавата-бурая з-за прысутнасці жоўтых і бурых пігментаў (фукаксанціну і інш.), мае хларафілы а і с. Размнажаюцца палавым і бясполым шляхам, радзей вегетатыўна. Палавы працэс — ізагамія, анізагамія і аагамія. Цыкл развіцця ізаморфны (больш старажытны) і гетэраморфны. Адметныя рысы бурых водарасцей: шматклетачныя валаскі з базальнай зонай росту; шматгнездавыя ўмяшчальні, што функцыянуюць як гаметангіі або спарангіі; зааспоры і гаметы з двума жгуцікамі.
Бурыя водарасці ў храматафорах ўтрымліваюць буры пігмент фукаксанцін (C40H56O6). Гэты пігмент маскіруе астатнія пігменты. У адрозненне ад іншых водарасцей, для бурых водарасцей характэрныя шматклеткавыя валасінкі з базальнай зонай росту.
ВыкарыстаннеПравіць
Шырока выкарыстоўваюцца ях харчовыя і кармавыя расліны, у медыцыне і прамысловасці для атрымання алігнітаў, манітолу, кармавой мукі.
Зноскі
- ↑ Напісанне Бурыя водарасці ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.3. Мн., 1996
ЛітаратураПравіць
- Бурыя водарасці // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).