Чорны бусел

(Пасля перасылкі з Бусел чорны)

Бусел чорны, Га́йстар (Ciconia nigra) — птушка з атраду буслападобных сямейства бусліных (Ciconia).

Чорны бусел
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ciconia nigra (Linnaeus, 1758)

Арэал
выява

     Месцы гняздоўяў      Круглы год

     Міграцыі
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174909
NCBI  36241
EOL  1049147
FW  373312

Апісанне

правіць

Па сваіх памерах крыху меншы чым белы бусел (да 100 см даўжынёй, масай да 3 кг), птушка з доўгімі шыяй і нагамі. У палёце шыя выцягнутая. Верхняя частка тулава, галава, шыя і перад грудзі маюць металічна-бліскучы чорны колер, пер'е — з зеленаватым, пурпурным альбо медным металічным адлівам у залежнасці ад святла.

Разарваны арэал распасціраецца праз усю Еўразію, лакальна ў паўднёвай частцы Афрыкі. У Еўразіі жыве ў лясной зоне, імкнучыся пазбягаць людзей. У Беларусі чорны бусел гняздуецца на ўсёй тэрыторыі за выключэннем бязлесных і найболей гаспадарча засвоеных раёнаў. У Расіі чорны бусел засяляе тэрыторыю ад Балтыйскага мора праз Урал па 60-61 паралелі і ўсю Паўднёвую Сібір да Далёкага Усходу. На Курылах, востраве Сахалін і паўвостраве Камчатка не сустракаецца. Асобная папуляцыя жыве на поўдні Расіі, у лясах Чачні, Дагестана, Стаўрапольскага краю. Найбольшая колькасць птушак у Расіі гняздуецца ў раёне Прымор'я. Зімуе ў паўднёвай Азіі і ў Афрыцы. У Паўднёвай Афрыцы жыве аселая папуляцыя чорных буслоў.

Найбольшая ў свеце папуляцыя чорнага бусла жыве на тэрыторыі заказніка Званец[1].

Месцапражыванне і спосаб жыцця

правіць

Спосаб жыцця чорнага бусла вывучаны слаба. Гэтая скрытная птушка любіць сяліцца ў глухіх, старых лясах на раўнінах і перадгор'ях каля вадаёмаў па суседстве з балотамі, далінамі рэк або забалочанымі лугамі. Аддае перавагу ліставым участкам — алешнікі, поймавыя дубровы, а таксама змяшаныя лясы, радзей селіцца ў старых іглавых лясах. У апошні час пачасціліся выпадкі гнездавання зблізку селішчаў чалавека (да 500 м ад населенага пункта), на боку высечак, дарог, на штучных вадаёмах, другасна забалочаных пасля правядзення асушальных прац тэрыторыях, дзе часта адзначаюцца навалы да некалькіх дзясяткаў асобін.

У палёце чорны бусел, як і іншыя буслы, часта парыць, распластаўшы крылы. Як і ўсе буслы, чорны ляціць, выцягнуўшы наперад шыю і адкінуўшы назад доўгія тонкія ногі.

Размнажэнне

правіць
 
Ciconia nigra

Гнёзды будуе на вышыні ад 3,5 да 26 метраў у кроне старых, высокіх дрэў або на прыступках, скал ў месцах далёкіх ад людскога жылля, у лясных гушчарах. Часам гнёзды чорнага бусла сустракаюцца ў гарах — на вышыні да 2200 метраў над узроўнем мора.

Апісаныя выпадкі гнездавання на стозе сена, на зямлі, насцілах для вулляў, размешчаных на дрэвах. Таксама засяляе адмысловыя штучныя платформы. Гняздо з галінак, латок высланы сухой травой, кавалкамі дзірвана, часам мохам з прымешкай лісця і поўсці. Як і ў белых буслоў, у чорных адно гняздо выкарыстоўваецца на працягу шэрагу гадоў, часам з перапынкамі, стала дабудоўваецца і можа дасягаць значных памераў. На месцы гнездавання буслы прылятаюць у канцы сакавіка — пачатку красавіка. Самец запрашае самку на гняздо, распушаным белае падхвосцем і выдаючы сіпаты свіст.

Чорны бусел — манагамная птушка, размножвацца пачынае з трох гадоў. Адна пара можа мець па 2 гнязды на адлегласці 150—1000 м адно ад другога і займаць іх па чарзе. Адкладвае ад 2 да 6 белых яек. Сярэднія памеры яек 65,3 — 47,2 мм. Бакі жылога гнязда і лясны подсціл пад ім заўсёды вапнавыя-белыя ад экскрыментаў. Гэтым яно адрозніваецца ад гнёздаў драпежных птушак. Наседжваюць абедзве птушкі 32-38 сутак. Паколькі насіжванне пачынаецца з першага адкладзенага яйка, птушаняты з'яўляюцца неадначасова. Птушаняты, якія толькі вылупіліся, белага ці шараватага колеру з аранжавай ў аснавання дзюбай. Кончык дзюбы зелянява-жоўты. Прыкладна 10 дзён птушаняты чорнага бусла толькі ляжаць у гняздзе, затым пачынаюць садзіцца. Ва ўзросце 35-40 дзён ўстаюць на ногі. Усяго ў гняздзе птушаняты сядзяць 55-65 дзён. Бацькі кормяць птушанят каля 4-5 раз у суткі, адрыгваючы ежу. Птушаняты канчаткова пакідаюць гняздо на 70-75 суткі.

Харчаванне

правіць

Сілкуецца ў асноўным рыбай, дробнымі воднымі хрыбтовымі і бесхрыбтовымі жывёламі, корміцца на плыткаводдзі, заліўных лугах і паблізу ад вадаёмаў. На зімоўку, акрамя пералічанага корміцца дробнымі грызунамі, буйнымі казуркамі, радзей змеямі і яшчаркамі, малюскамі.

Чорны бусел, як і белы бусел, падае голас вельмі неахвотна і рэдка. Як правіла, у палёце выдае гучны крык, які можна перадаць як «чэ-лі» ці «чы-лін», ціха перагаворваецца на гняздзе. Дзюбай стукае таксама рэдка. У шлюбны перыяд выдае гучны сіп.

Птушаняты чорнага бусла маюць грубы і непрыемны голас.

Чорны бусел і чалавек

правіць

У заапарках былі спробы скрыжавання чорнага і белага буслоў. Нярэдкія выпадкі, калі самец чорнага бусла, знаходзячыся ў адным вальеры з самкай белага бусла, пачынае да яе заляцацца. Аднак вывесці гібрыдных птушанят гэтых двух відах немагчыма з-за моцнага адрознення ў шлюбных рытуалах.

Чорны бусел у літаратуры і мастацтве

правіць
 
 
 

Занесены ў Чырвоную кнігу Расіі, Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоную кнігу Украіны.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — ISBN 5-85700-095-5
  • Бейчек В., Штясны К. Птицы. Иллюстрированная энциклопедия. — М.: Лабиринт-пресс.
  • Акимушкин И. Мир животных. Птицы, рыбы, земноводные и пресмыкающиеся — М.: Мысль, 1995.
  • Красная книга Российской Федерации — М.: АСТ, 2001.
  • Ганзак Я. Иллюстрированная энциклопедия птиц. — Прага: Артия, 1974.
  • Жизнь животных т.6. Птицы — М.: «Просвещение», 1986.

Спасылкі

правіць
  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)