Буся (часопіс)
«Буся» — беларускі літаратурна-мастацкі часопіс для дзяцей дашкольнага ўзросту, чытанка-маляванка. Перыядычнасць — два разы ў месяц. Заснавальнік: рэдакцыя часопіса «Вясёлка».
«Буся» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Рэдакцыя часопіса «Вясёлка» |
Краіна | Беларусь |
Галоўны рэдактар | У. С. Ліпскі |
Заснавана | жнівень 2013 |
Тэматыка | літаратурна-мастацкі для дзяцей дашкольнага ўзросту |
Мова | беларуская |
Перыядычнасць | раз на два месяцы |
Аб’ём | 24 старонкі (2020) |
Галоўны офіс | вул. Кальварыйская, 25, Мінск, 220073 |
Тыраж | 1220 (лістапад, 2019) |
Узнагароды | |
Вэб-сайт | veselka.by |
Гісторыя
правіцьПершы нумар чытанкі-маляванкі для дашкольнікаў «Буся» выйшаў у жніўні 2013 года. Ініцыятарамі з’яўлення часопіса сталі пісьменнікі Уладзімір Ліпскі і Раіса Баравікова. Першы нумар выйшаў тыражом 3037 асобнікаў[1]. Ягоная прэзентацыя адбылася ў лістападзе ў Нацыянальным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску[2].
Рубрыкі
правіць«Вершы на памяць», «Ад аднаго да дзесяці», «Комікс», «Маляванка», «Забаўлянкі» і «Бусеў слоўнічак»[4].
Галоўныя рэдактары
правіць- Уладзімір Ліпскі (з 2013).
Некаторыя аўтары
правіцьУзнагароды
правіць- 2014 год — лепшае дзіцяча-юнацкае выданне па выніках Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера»[4]
Зноскі
- ↑ В Беларуси начал выходить новый журнал для дошкольников — «Буся» (руск.)(недаступная спасылка). БелаПАН (28 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2020. Праверана 1 лютага 2020.
- ↑ Буся . час. Вясёлка (15 лютага 2013). Праверана 1 лютага 2020.
- ↑ Издательство Вясёлка выпустило журнал для детей раннего возраста под названием Буся (руск.). Белтэлерадыёкампанія (4 верасня 2013). Праверана 1 лютага 2020.
- ↑ а б Мателенок, И.. Чаму лялька — талісман «Вясёлкі» і як «Буся» збіраецца стаць дзіцячай энцыклапедыяй . СБ. Беларусь сегодня (6 красавіка 2016). Праверана 1 лютага 2020.
- ↑ Буся // Буся : часопіс. — Мн.: 2019. — В. 38. — № 5. — С. 1—24. — ISSN 2410-3659. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2020.