Бу́тач — возера ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Окра (прыток ракі Дняпро).

Бутач
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 122,4[1] м
Даўжыня 2,5 км
Шырыня 0,16 км
Плошча 0,2 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Бутач (Беларусь)
Бутач
Бутач
Бутач (Гомельская вобласць)
Бутач
Бутач
Map

Плошча паверхні возера 0,2 км². Даўжыня 2,5 км, найбольшая шырыня 0,16 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень, на левабярэжнай пойме Дняпра, прыкладна за 1,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Сухі Востраў. У паўночнай частцы Бутач злучаецца пратокай з возерам Паграбы, у паўднёвай частцы з ракой Окра.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, гусцяра, плотка, карась, лінь, акунь, язь, укляя і іншыя віды рыб[2].

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-109. Выданне 1979 г. (руск.)
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 17. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць