Адкрыць галоўнае меню

Бухга́лтарскі ўлік — сістэма суцэльнага і безупыннага дакументальнага адлюстравання ў грашовай форме інфармацыі пра колазварот капіталу ў працэсе гаспажарчай дзейнасці прадпрыемства, установы, арганізацыі і іншых юрыдычных асоб; адзін з відаў гаспадарчага ўліку, важная функцыя ў кіраванні вытворчасцю.

Emblem-money.svg
Бухгалтарскі ўлік
Ключавыя паняцці

БухгалтарБухгалтэрыя
Галоўная бухгалтарская кніга
Абаротна-сальдавая ведамасць
Справаздачны перыяд
Уліковая палітыка
Падвойны запісПраводка
Дэбет = КрэдытАктыў = Пасіў
КалькуляцыяСабекошт
МСФСGAAP

Фінансавая справаздачнасць

Бухгалтарскі баланс
Справаздача аб прыбытках і стратах
Справаздача аб руху грашовых сродкаў
Справаздача аб неразмеркаваным прыбытку
Справаздача аб змене капіталу
КансалідаванаяКамбінаваная

Вобласці бухгалтарскага ўліку

Улік выдаткаўФінансавы ўлікСудовая бухгалтэрыя
Улік фондаўКіраўнічы ўлікПадатковы ўлік
Бюджэтны ўлікБанкаўскі ўлік

Аўдыт
Фінансавы кантроль

Ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам і нацыянальнымі стандартамі рахункаводства ўсімі юрыдычнымі асобамі незалежна ад іх арганізацыйна-прававога статуса і формаў уласнасці з моманту ўтварэння і да ліквідацыі. Фізічныя асобы (прадпрымальнікі) вядуць улік і даюць фінансавую справаздачу ў адпаведнасці з патрабаваннямі падатковага заканадаўства.

Асноўныя функцыіПравіць

Бухгалтарскі ўлік выконвае 2 асноўныя функцыі — інфармацыйную (своечасовае, поўнае і аб'ектыўнае інфармаванне службы кіравання пра ход і вынікі гаспадарання) і кантрольную (кантроль за захаванасцю маёмасці прадпрыемства, рацыянальным і эфектыўным выкарыстаннем яго сродкаў, адпаведнасцю гаспадарчых аперацый заканадаўству, статуту прадпрыемства і іншым прававым дакументам).

Аб'екты бухгалтарскага ўлікуПравіць

Аб'екты бухгалтарскага ўліку: сродкі прадпрыемства (актывы), крыніцы фінансавання (пасівы), гаспадарчыя аперацыі і працэсы, у выніку якіх адбываецца рух (кругаабарот) капіталу. Для адлюстравання гэтага бухгалтарскі ўлік выкарыстоўвае натуральныя (колькасныя) і грашовыя вымяральнікі; з дапамогай апошніх дасягаецца абагульняльная характарыстыка разнародных аб'ектаў у грашова-вартасным выражэнні. На кожную асобную гаспадарчую аперацыю (ці іх аднародную групу) складаецца дакумент — носьбіт інфармацыі (афіцыйны бланк пэўнай формы). Каб забяспечыць аб'ектыўнасць і дакладнасць інфармацыі, дакументацыю дапаўняюць інвентарызацыяй.

Рахункі бухгалтарскага ўлікуПравіць

Дакументальна аформленыя гаспадарчыя аперацыі і вынікі інвентарызацый адлюстроўваюць на рахунках — спецыяльных двухбаковых табліцах, дзе левая частка — дэбет, правая — крэдыт. Кожную гаспадарчую аперацыю запісваюць у аднолькавай суме ў дэбет аднаго і крэдыт другога рахунка (спосаб двайнога запісу). Узаемасувязь паміж рахункамі называецца карэспандэнцыяй, для адлюстравання якой складаецца ўраўненне гаспадарчай аперацыі, ці праводка, дэе ўказваецца сума, якая адносіцца ў дэбет і крэдыт.

Рахункі бухгалтарскага ўліку бываюць актыўныя (улічваюць гаспадарчыя сродкі: па дэбеце — паступленне, ці павелічэнне, па крэдыце — іх выбыццё, ці памяншэнне; маюць толькі дэбетавае сальда), пасіўныя (улік крыніц фінансавання сродкаў: астатак і павелічэнне запісваюцца ў крэдыт, памяншэнне — у дэбет) і аперацыйныя (улічваюць асноўныя гаспадарчыя працэсы і фінансавыя вынікі). Адрозніваюць таксама рахункі сінтэтычныя (агульны ўлік гаспадарчых аб'ектаў па аднародных групах толькі ў грашовым выражэнні) і аналітычныя (дэталізуюць змест сінтэтычных рахункаў па асобных відах сродкаў і крыніц фінансавання ў вартасным і ў колькасным выражэнні). Адпаведна бываюць анапітычны улік І сттэтычны улік, на аснове звестак якіх складаюцца бухгалтарскі баланс і іншыя формы справаздачнасці.

Формы бухгалтарскага ўлікуПравіць

Існуюць розныя формы бухгалтарскага ўліку: журнальна-ордэрная, мемарыяльна-ордэрная, аўтаматызаваная, спрошчаная. Выбар формы залежыць ад уэроўню яго аўтаматызацыі і цэнтралізацыі, памераў прадпрыемства і інш.

Адказнасць за арганізацыю бухгалтарскага ўліку, стварэнне ўмоў для правільнага яго вядаення, захоўвання бухгалтарскіх дакументаў, уліковых рэгістраў і справаздачнасці нясе кіраўнік прадпрыемства (установы). Узначальвае службу галоўны бухгалтар ці асоба, якая яго замяняе.

ЛітаратураПравіць