Бу Відэрберг
Бу Відэрберг (шведск.: Bo Widerberg, 8 чэрвеня 1930, Мальмё — 1 мая 1997, Бостад, Швецыя) — шведскі кінарэжысёр, адзін з пачынальнікаў т.зв. новага шведскага кіно.
Бу Відэрберг | |
---|---|
шведск.: Bo Widerberg | |
Імя пры нараджэнні | Bo Gunnar Widerberg |
Дата нараджэння | 8 чэрвеня 1930 |
Месца нараджэння | Мальмё, Швецыя |
Дата смерці | 1 мая 1997 (66 гадоў) |
Месца смерці | Бостад |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Швецыя |
Бацька | Arvid Widerberg[d] |
Дзеці | Johan Widerberg[d] |
Прафесія | кінарэжысёр |
Узнагароды |
«Бодыль» за лепшы еўрапескі фільм (1969) спецыяльная прэмія журы Канскага МКФ (1971) дзве прэміі Берлінскага МКФ (1995) |
IMDb | 0927090 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У фільмах «Дзіцячая каляска» (1962), «Варонін квартал» (1960), «Каханне, 65» (1965), «Прывітанне, Раланд!» (1966) паказаў цікавасць да сацыяльных праблем, духоўнага свету пасляваеннага пакалення, пошукі новай кінематаграфічнай формы.
Сярод іншых фільмаў «Эльвіра Мадзіган» (1967), «Джо Хіл» (1971), «Змяіная сцежка» (1986), камедыя «Сапляк» (1974), дэтэктыў «Чалавек на даху».
Аўтар кнігі «Панарама шведскага кіно» (1962).
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0
Спасылкі
правіць- Бу Відэрберг на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Сусветныя кінарэжысёры