Быдгашцкі замак

(Пасля перасылкі з Быдгашчскі замак)

Быдгашцкі замак, або Быдгашчскі замак (польск.: Zamek w Bydgoszczy) — былы мураваны замак у гатычным стылі ў Быдгашчы, цяпер Куяўска-Паморскага ваяводства Польшчы. Існаваў у 1346—1656 гадах, рэшткі да 1895 года.

Замак
Быдгашцкі замак
53°07′18″ пн. ш. 18°00′15″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль готыка
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
План Быдгашчы у 1657 годзе.

Замак быў узведзены па загаду караля Казіміра Вялікага як адзін з вузлоў паўночных умацаванняў Каралеўства Польскага на лініі рэк Нотаць і Вісла. Будаўніцтва вялося 10-20 гадоў, магчыма, з 1343 да мяжы 1350-1360-х гадоў.

У 1577 годзе тры месяцы ў замку жыў кароль польскі і вялікі князь літоўскі Стэфан Баторый.

Падчас Шведскага патопу (1655—1658) замак быў значна пашкоджаны. Шведскія войскі захапілі замак у жніўні 1655 года, але ў красавіку 1656 года пад націскам войскаў Стэфана Чарнецкага адступілі. Замак зноў трапіў у рукі шведаў у маі 1656 года. У кастрычніку 1656 года адбыўся чарговы штурм польскага войска, падчас якога шведы аказалі жорсткае супраціўленне. Крэпасць была ўзарвана, а выбухам былі разбураны жылыя флігелі і бастыённыя ўмацаванні, якія атачалі ўзгорак. Пасля вайны замак не аднаўляўся.

У 2019 годзе з’явіўся праэкт па адбудове замка да 2030 года[1].

Галерэя правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Zdzisław Biegański, Włodzimierz Jastrzębski (red.): Bydgoszcz jako ośrodek administracyjny na przestrzeni wieków, zbiór studiów. Bydgoszcz 1998.

Спасылкі правіць