Быліна

(Пасля перасылкі з Быліны)

Былі́на — адзін з эпічных жанраў даўняй народнай паэзіі. Узніклі быліны ў Старажытнай Русі, шырока бытавалі на працягу XI—XVI стст., але запісвацца пачалі толькі з XVII ст. У былінах, якія выконваліся рэчытатывам, услаўляліся народныя героі — асілкі-волаты, абаронцы рускай зямлі ад нашэсця ворагаў, увасабляліся ідэі патрыятызму і дэмакратызму. Для быліны характэрныя своеасаблівыя моўна-выяўленчыя сродкі (частае выкарыстанне пастаянных эпітэтаў, паўтораў), кампазіцыя (наяўнасць зачыну, апавядальнай часткі і канцоўкі), рытміка (г. зв. былінны верш) і інш. Існуе цэлы шэраг жанравых разнавіднасцей былінаў: гераічныя, казачныя, сацыяльна-бытавыя, сатырычныя і інш. Быліны ствараліся, бытавалі калісьці і на тэрыторыі Беларусі, аднак як жанр у выніку пэўных гістарычных прычын зніклі тут вельмі рана. Сляды быліннага эпасу захаваліся толькі ў казках на былінныя сюжэты, песнях быліннага складу, асобных фрагментах беларускіх былінаў. Спроба адрадзіць гэты жанр у ХХ стагоддзі (напрыклад, у творчасці расійскага паэта I. Сяльвінскага) поспеху не мела.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць