Быхаўскі раён
Быхаўскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Мяжуе з Магілёўскім, Чавускім, Слаўгарадскім, Кіраўскім, Клічаўскім раёнамі Магілёўскай і Рагачоўскім — Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Быхаў.
Быхаўскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Уваходзіць у | Магілёўская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Быхаў | ||||
Кіраўнік | Дзмітрый Васільевіч Марціновіч[d][1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 72,68 %, руская 26,09 % Размаўляюць дома: беларуская 46,61 %, руская 45,68 %[2] |
||||
Насельніцтва (2009) |
35 148 чал.[2] (4-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 15,59 чал./км² (12-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 92,46 %, рускія — 5,61 %, украінцы — 1,24 %, іншыя — 0,69 %[2] |
||||
Плошча |
2 263,16[3] км² (1-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
151 м[4] | ||||
![]() |
|||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
|||||
ГеаграфіяПравіць
Размешчаны на поўдні Магілёўскай вобласці. Заходнюю частку раёна займае Цэнтральна-Бярэзінская, усходнюю — Аршанска-Магілёўская раўніны. Плошча раёна складае 2300 км².
Асноўныя рэкі — Дняпро з прытокамі Чарнаўка, Баброўка, Трасна, Ухлясць з Варонінкай, Тошчыца, Адаменка, Рдзіца, Лахва, Макранка, Друць (на ёй створана Чыгірынскае вадасховішча), Грэза і Балонаўка.
ГісторыяПравіць
ДэмаграфіяПравіць
Насельніцтва раёна складае 35 300 чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць 16100 чалавек [5].
ТранспартПравіць
Праз раён праходзяць чыгункі «Магілёў-Жлобін», аўтадарогі «Магілёў-Гомель», «Магілёў-Бабруйск». Дняпро на тэрыторыі раёна — суднаходны.
СлавутасціПравіць
Старшыні Быхаўскага райвыканкамаПравіць
- 1963—1967 — Дзмітрый Герасімавіч Комар;
- 1968 — чэрвень 1982 — Фёдар Антонавіч Беляеў;
- чэрвень 1982 — красавік 1991 — Цімафей Цімафеевіч Салановіч;
- красавік 1991 — снежань 1994 — Аляксандр Раманавіч Пазюмка;
- снежань 1994 — лістапад 1999 — Генадзь Васілевіч Гунеў;
- в. а. са студзеня 1999, красавік 2000 — 10 лютага 2007 — Валерый Васілевіч Шкапцоў;
- з 2 сакавіка 2007 — Мікалай Мікалаевіч Кароцін;
- жнівень 2012 — сакавік 2015 — Дзмітрый Міхайлавіч Калееў;
- з 16 сакавіка 2015 — Сяргей Дзмітрыевіч Ігнаценка.
Вядомыя асобыПравіць
- І. Я. Анісімаў (1920—1986), Герой Сацыялістычнай Працы
- Іван Міхайлавіч Баранкевіч, празаік, журналіст
- М. Р. Бяляеў (1925, в. Кругліца — 1997), поўны кавалер ордэна Славы
- Міхась Мушынскі, беларускі крытык, літаратуразнаўца
- Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў, беларускі палітык і вучоны
- Фёдар Фёдаравіч Раўчакоў (1910, в. Кузькавічы — 1952), Герой Савецкага Саюза
- Мікалай Сцяфанавіч Сташкевіч, беларускі гісторык
Зноскі
- ↑ http://bykhov.gov.by/index.php/vlast/rajispolkom/item/1069-predsedatel
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва паводле дадзеных Белстата на 1 студзеня 2009