Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры
«Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры» — зборнік эсэ Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2016 годзе ў выдавецтве Змітра Коласа. Кніга сталася плёнам яго трохмесячнага знаходжання ў Парыжы па французскай стыпендыі, звязанай з перакладам аднаго з яго раманаў на французскую мову.
Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры | |
---|---|
Аўтар | Альгерд Бахарэвіч |
Жанр | эсэ |
Мова арыгінала | беларуская |
Выдавецтва | Зміцер Колас |
Выпуск | 2016 |
Старонак | 278 |
ISBN | 9789857164240 |
Папярэдняя | Белая муха, забойца мужчын |
Наступная | Сабакі Эўропы |
Сюжэт
правіцьКніга ёсць спробай аўтара разабрацца ў спектры колераў, у якіх Парыж праламляецца праз беларускія літаратурныя акуляры, і, з іншага боку, пастараецца ўбачыць, як сама беларуская літаратура адбіваецца (або не адбіваецца, як усялякі прывід ці здань) у парыжскім люстэрку.
Цікавыя факты
правіць- Назва рамана ўзятая з верша Пімена Панчанкі. Так ён звяртаецца да Парыжа. У кнізе ёсць раздзел, прысвечаны Пімену Панчанку[1].
Узнагароды
правіць- Зборнік разам з кнігай Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» заняў другое месца прэміі «Кніга году—2016»[2].
- У 2017 годзе кніга трапіла ў доўгі спіс намінантаў Прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў. Прэмія ўручаецца за нон-фікшн літаратуру[3].
Зноскі
- ↑ "Парыж праз акуляры беларускай літаратуры". Радыё Рацыя. Архівавана з арыгінала 5 жніўня 2019. Праверана 5 жніўня 2019.
- ↑ "Кніга году-2016". Архівавана з арыгінала 5 жніўня 2019. Праверана 5 жніўня 2019.
- ↑ "Стаў вядомы даўгі спіс Прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў".