Бэз 'Вера Харужая'

Бэз 'Вера Харужая' (Syringa 'Vera Khoruzhaya') — сорт роду Бэз (Syringa).

Бэз 'Вера Харужая'
Бэз 'Вера Харужая' у Цэнтральным батанічным садзе НАН РБ
Бэз 'Вера Харужая' у Цэнтральным батанічным садзе НАН РБ
Класіфікацыя
Род: Бэз (Syringa)
Сінонімы

Syringa 'Vera Khoruzhaya, Syringa vulgaris 'Vera Khoruzhaya

Паходжанне
Формула
Syringa 'Reomur' x Syringa vulgaris 'Mme Abel Chatenay'
Краіна паходжання: БССР
Арыгінатар: М. У. Смольскі і В. Ф. Бібікава

Выявы на Вікісховішчы

Выкарыстоўваецца як дэкаратыўны лістападны куст з пышнымі кветкамі.

Гісторыя правіць

Гэты сорт з’яўляецца вынікам працы арыгінатараў з Беларусі М. У. Смольскага і В. Ф. Бібікавай[1]. Атрыманы ў выніку скрыжавання сартоў Рэамюр і Абель Шатанэ у 1964 годзе і названы ў гонар Веры Харужай, падпольшчыцы часоў Вялікай Айчыннай Вайне, якая загінула ў 1942 годзе[1].

Аўтэнтычная расліна захоўваецца ў сірынгарыі Цэнтральнага батанічнага саду Беларусі пры Нацыянальнай Акадэміі Навук[1].

Батанічнае апісанне правіць

 
Суквецці

Кусты гэтага сорта сярэднерослыя, разгалістыя. Лісце сэрцападобнае, сярэднезялёнае.

Бэз 'Вера Харужая' ставіцца да V-й каляровай групы — ружаватыя бэзы. Падоўжаныя бутончыкі маюць яркую бэзавую афарбоўку. Пры распусканні кветка становіцца бэзава-ружовай, а па цэнтральнай жылцы кожнага пялёстка расцякаюцца блакітныя цені. Самі пялёсткі бліскучыя, падоўжаныя, адгінаюцца вонкі, нагадваючы кветкі гіяцынту. Дыяметр кветак можа дасягаць 30 міліметраў[1].

Кветкі сабраны ў суквецці-мяцёлкі ў форме пышных пірамід шырынёй да 19 сантыметраў, яны маюць доўгія адгалінаванні, месцамі перарываюцца, з-за чаго глядзяцца асабліва ажурна. Вышыня суквеццяў да 35 сантыметраў[1].

Распускаецца штогод у сярэдзіне сезону цвіцення бэзу і багата цвіце да 20 дзён[1].

Водар сорта 'Вера Харужая' вельмі далікатны і прыемны[1].

Выкарыстанне правіць

 
Паштовая марка Беларусі

Добры для салітэрных пасадак, таксама рэкамендуецца ў групе[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Н. В. Смольский, В. Ф. Бибикова. Сорта сирени селекции ЦБС АН БССР // Интродукция растений и охрана природы. — Минск: Наука и техника. — 1969 — С.93-106.

Спасылкі правіць