Бэлхатоўская ЦЭС

Бэлхатоўская ЦЭС (польск.: PGE Elektrownia Bełchatów S.A.) — буйная польская кандэнсацыйная электрастанцыя з агульнай усталяванай магутнасцю 5 420 МВт. Размешчана ў горадзе Бэлхатаў Бэлхатоўскага павета Лодзьскага ваяводства. У якасці паліва выкарыстоўвае буры вугаль, які здабываецца ў размешчаных побач вугальных разрэзах.

Бэлхатоўская ЦЭС
20051029 Belchatow power station.jpg
Краіна Flag of Poland.svg Польшча
Месцазнаходжанне Бэлхатаў
Крыніца водазабору ??
Уласнік PGE Elektrownia Bełchatów S.A.
Увод у эксплуатацыю 17 студзеня 1975
Асноўныя характарыстыкі
Электрычная магутнасць, МВт 5 420 МВт
Характарыстыкі абсталявання
Асноўнае паліва Бэлхатоўскі  (польск.) вугаль
Кацельныя агрэгаты BB-1150
Колькасць энергаблокаў 13
Колькасць і марка турбін 18K370
Колькасць і марка генератараў GTHW360
Іншая інфармацыя
Сайт elb.pl
На карце
Бэлхатоўская ЦЭС (Польшча)
Бэлхатоўская ЦЭС
Бэлхатоўская ЦЭС
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З'яўляецца найбуйнейшай электрастанцыяй Польшчы і найбуйнейшай ЦЭС Еўрасаюза, чацвёртай у свеце ЦЭС па ўсталяванай магутнасці і, станам на 2016 год, з'яўляецца наймагутнейшай станцыяй, якая выкарыстоўвае ў якасці паліва выключна буры вугаль.[1]

Сучасны станПравіць

Бэлхатоўская цеплавая электрастанцыя вырабляе ў сярэднім 27-28 млрд КВт•гадз у год, што складае 20 % ад усёй гадавой вытворчасці электраэнергіі ў Польшчы. Станцыя належыць і кіруецца «PGE Elektrownia Bełchatów S.A.», якая з'яўляецца падраздзяленнем «Польскай энергетычнай групы»  (польск.).

Пасля ўводу ў эксплуатацыю новага энергаблока магутнасцю 858 МВт в у кастрычніку 2010 года і шэрагу мерапрыемстваў па мадэрнізацыі, праведзеных у 2011 і 2015 гадах, агульная ўсталяваная магутнасць станцыі складае 5 420 МВт[2][3]. Паводле наяўнай інфармацыі, новы энергаблок вытворчасці «Alstom» мае ККД 42 %, што дазваляе зменшыць удзельнае вылучэнне вуглякіслага газу і расходванне паліва.[1][4] «Alstom» таксама праводзіла мадэрнізацыю ўсіх 12 турбін з мэтай больш эфектыўнага выкарыстання пары, у 2009 годзе быў падпісаны кантракт на мадэрнізацыю энергаблока № 6.[1]

Бэлхатоўская ЦЭС выкарыстоўвае дзве трубы вышынёй 300 м, якія з'яўляюцца аднымі з найбольш высокіх свабоднастаячых канструкцый у Польшчы.[5][6]

Вылучэнне вуглякіслага газуПравіць

У 2007 годзе Сусветны фонд дзікай прыроды ўключыў электрастанцыю ў еўрапейскі спіс адзінаццаці прадпрыемстваў, якія найбольш забруджваюць навакольнае асяроддзе, з прычыны вялікага ўдзельнага вылучэння вуглякіслага газу (1,09 кг/КВт•гадз або ≈30,1 млн тон CO2 у год).[7][8] Для скарачэння колькасці выкідаў CO2 на Бэлхатоўскай ЦЭС збіраюцца прымяніць тэхналогію ўтылізацыі вуглекіслаты на некалькіх энергаблоках у перыяд 2011—2015 гг.[9] Гэтая праграма мадэрнізацыі ажыццяўляецца пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі і ацэньваецца ў 180 млн .[10][11]

Бэлхатоўскае вугальнае радовішчаПравіць

Адкрытую распрацоўку бурага вуглю ў раёне горада Бэлхатаў ажыццяўляе аднайменная польская кампанія «Бэлхатаў». Заснаваная 17 студзеня 1975, дзяржаўная «Бэлхатаў» была прыватызавана 1 студзеня 1999 года, пасля чаго стала мець арганізацыйна-прававую форму таварыства з абмежаванай адказнасцю (ТАА). Асноўным спажыўцом бурага вуглю з'яўляецца Бэлхатоўская ЦЭС.

Здабыча ажыццяўляецца на трох участках (польск.: "Kamieńsk", "Bełchatów" і "Szczerców"). Радовішча «Bełchatów» з агульнымі запасамі ў 2 млрд тон плануецца выкарыстоўваць да 2038 года.

ФотагалерэяПравіць

Зноскі

  1. а б в Alstom (2009-04-08). Alstom signs a €160 million contract with PGE to modernise the Bełchatów power plant in Poland. Прэс-рэліз. Праверана 2010-06-20. Архівавана 30 сакавіка 2012.
  2. Elektrownia Bełchatów pełną mocą | Oddział Elektrownia Bełchatów Архівавана 23 ліпеня 2012.
  3. Oddział Elektrownia Bełchatów » Moc osiągalna w Elektrowni Bełchatów wzrosła do 5 420 MW Архівавана 29 мая 2016.
  4. Brück, Martin. Cooling flue gas to maximize power plant efficiency, Power Engineering International, PennWell Corporation . Праверана 20 чэрвеня 2010.
  5. Belchatow Unit 1-6, skyscraperpage.com.
  6. Belchatow Unit 7-12, skyscraperpage.com.
  7. European dirty thirty. Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2012.
  8. Macalister, Terry. Meet Belcha – Europe's biggest carbon polluter (and it's about to get even bigger), Guardian Media Group (23 ліпеня 2009). Праверана 20 чэрвеня 2010.
  9. Alstom (2008-12-08). Alstom teams up with PGE Elektrownia Belchatow to reduce CO2 output in Poland. Прэс-рэліз. Праверана 2010-06-20. Архівавана 30 сакавіка 2012.
  10. List of 15 energy projects for European economic recovery. European Commission (9 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2012. Праверана 20 чэрвеня 2010.
  11. EU lines up funding for six carbon capture projects, Power Engineering International, PennWell Corporation (7 кастрычніка 2009). Праверана 20 чэрвеня 2010.

СпасылкіПравіць